Знайсці
14.02.2023 / 21:053РусŁacБел

Лукашэнка зняў кіраўніка Следчага камітэта па Мінску

Аляксандр Лукашэнка 14 лютага сваім указам вызваліў ад пасады ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску генерал-маёра юстыцыі Сяргея Паско. 

Сяргей Паско

Паведамляецца, што Сяргей Пасько звольнены ў запас па хваробе з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.

Сяргей Паско вядомы сваімі адыёзнымі выказваннямі і дзеяннямі. Так, у лютым 2021 года ён выказваўся пра тое, што штрафы, заплачаныя пакаранымі «за палітыку» пры дапамозе фондаў салідарнасці, не павінны залічвацца, а грошы павінны, маўляў, спаганяцца паўторна непасрэдна з парушальнікаў.

Таксама менавіта ён часта расказваў пра гучныя крымінальныя справы супраць палітычных апанентаў рэжыму.

Таксама Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем звольніў са службы ў органах унутраных спраў у запас па ўзросце генерал-маёра міліцыі Мікалая Мельчанку. Калісьці ён быў намеснікам міністра замежных спраў, але ў 2019 годзе быў адпраўлены афіцыйным прадстаўніком МУС у пасольства Беларусі ва Украіне і па сумяшчальніцтве ў Малдове. Відаць, там ён да пенсіі і дабыў. Мельчанку таксама пакінутае права нашэння формы і знакаў адрознення.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
0
прагназіст /адказаць/
14.02.2023
Хутка пойдзе ўслед за лакеем і зашчокіным. На сметнік гісторыі.
0
сярожа/адказаць/
14.02.2023
а што ў яго за штука ніжэй роту вісіць? кхм
0
Свiнапас/адказаць/
15.02.2023
Адлучыу ад карытца
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930