Знайсці
14.02.2023 / 23:204РусŁacБел

У Лідзе хочуць правесці археалагічныя раскопкі, каб горад стаў старэйшым

З ініцыятывай правесці ў год святкавання 700-годдзя Ліды археалагічныя раскопкі выступіў старшыня Лідскага райвыканкама Сяргей Ложачнік. Пры дапамозе гэтага чыноўнікі спадзяваюцца, што дату заснавання горада ўдасца аднесці яшчэ далей (600-годдзе святкавалі ўсяго 43 гады таму) і неўзабаве святкаваць наноў. 

 

Фота: vedaj.by

«У сувязі з тым, што для змены даты заснавання горада артэфакты павінны быць у нас на руках, старшыня Сяргей Ложачнік выступіў з ініцыятывай правесці ў юбілейны год археалагічныя раскопкі. Гэта тым больш важна, паколькі на тэрыторыі Ліды археалагічныя раскопкі ніколі не праводзіліся, яны вяліся выключна ў межах Лідскага замка на плошчы, меншай за гектар. Цяперз мы плануем закласці часовыя шурфы, каб знайсці найбольш глыбокі культурны пласт. Месцы ўжо вызначаныя — у раёне гарадскога парку», — паведаміла дырэктарка Лідскага гісторыка-мастацкага музея Вольга Лук'ян.

Праўда, незразумела, што менавіта раённыя вертыкальшчыкі разлічваюць знайсці падчас раскопак, каб гэта дазволіла ім неўзабаве святкаваць векапомны юбілей яшчэ раз. Наяўнасць у горадзе археалагічных пластоў, старэйшых за афіцыйную дату яго заснавання, ніякім аргументам за яе перанос не з'яўляецца.

У свеце ёсць безліч гарадоў, дакладная дата заснавання якіх невядомая, але ўмоўна такой у такіх выпадках лічыцца дата першай згадкі ў гістарычнай крыніцы. Тое ж, што, насамрэч, горад старэйшы, чым фармальна лічыцца, заўсёды трымаецца ў галаве і маецца на ўвазе. Старэйшыя ж, часам і значна, археалагічныя пласты нават на месцы гарадоў, дата заснавання якіх дакладна вядомая — таксама з'ява нярэдкая, бо гарады маглі засноўвацца не абавязкова на голым месцы, а на месцы нейкага дробнага паселішча, якое існавала на гэтым месцы раней. 

Але ўвогуле выпадкі, калі не навукоўцы, а раённыя ўлады ініцыююць «пастарэнне» сваіх населеных пунктаў, у Беларусі не рэдкасць. Некаторыя нават праводзяць своеасаблівыя спаборніцтвы.

Чытайце таксама: 

Слуцк прыняў выклік Капыля і таксама хоча дадаць сабе гадоў. Але ёсць нюансы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Крытык/адказаць/
15.02.2023
Абу, не яна пачалася ў 1922 годзе, калі ў беларусаў скамуніздзілі Смаленск - так пачалася Айчыйная гісторыя, але гэта ўжо іншая гісторыя ;)))
0
даведка/адказаць/
15.02.2023
Этот Ложечник до этого руководил в соседнем Щучине, который он уже благополучно "состарил"... И даже установил, что французский президент Шарль де Голль где-то там якобы сидел в немецком лагере для военнопленных, в честь чего надумал в центре города водрузить ему памятник, который всякий мимо проезжающий уже который год может лицезреть обтянутым тентом. За короткий срок этот наделённый властью фантазёр так развил бурную деятельность на подобных легендах. что пришлось закрыть центральные гостиницы из-за полного отсутствия туристов... Да ещё и разваливающийся дворец на районе отобрали у российских бизнесменов, а из того, что в самом центре — склепал новодел с ПВХ... Поэтому, уверен, он и Лиду состарит и даже Минск, если его ему доверят.
0
Ян Севярын Бакей/адказаць/
15.02.2023
 Ну, Папова 43 гады таму  "адпразднавала 600 леціе Ліды" усяго толькі з ордэнам асабіста. Не тыя усё ж часы і норавы былі. а сёньня пад "700 леціе Лідскава замка" можна такі "бюджэт  народнава праздніка асвоіть".- паповым і не сьнілася.
А што да раскопаў і старажытнасьці Ліды.... Ложачнік мог бы паклікаць (паважліва, не з амонам) на размову Станіслава Судніка, а то і калектыў аўтараў "Лідскага Летапісца", яму б распавялі і  пра польскія міжваенныя раскопы, і пра многае іншае. Таму што Ліда сапраўды  нашмат старэйшая за "папоўскія 643 года".

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера