Знайсці
19.02.2023 / 15:2916РусŁacБел

Як схаваць, што ты данаціў праз фэйсбук? Валерый Цапкала і Андрэй Стрыжак маюць розныя меркаванні

Беларусаў масава выклікаюць у КДБ за ахвяраванні ў фонды салідарнасці. Сваімі думкамі наконт таго, якім чынам можна абараніцца ад «выкупу» за ахвяраванні ў фонды двухгадовай даўніны, якія рабіліся праз Facebook, падзяліліся Валерый Цапкала і Андрэй Стрыжак.

Валерый Цапкала і Андрэй Стрыжак. Фота: wikimedia.org

Валерый Цапкала ў сацсетках апублікаваў вялікі допіс пра ахвяраванні. Ён скардзіцца на тое, што арганізатары дабрачынных збораў не схавалі старонкі збораў і сілавікі бачаць тых, хто ахвяраваў у фонды і пазначыў ахвяраванне як «даступнае ўсім». Сэнс допісу Цапкалы ў тым, што калі б арганізатары схавалі старонкі, то сілавікі не здолелі б так масава выклікаць людзей, якія ахвяравалі грошы ў фонды ў 2020-м.

Адна з парад Цапкалы — беларусы, якія ахвяравалі праз фэйсбук, могуць самі заблакаваць старонкі арганізатараў збораў і гэтым самым схаваць факт свайго даната. У такім выпадку вашы сябры і знаёмыя сапраўды перастануць бачыць вас у спісах ахвярадаўцаў (але даныя пра вашы ахвяраванні з асабістага кабінета фэйсбука нікуды не знікнуць).

Каб заблакаваць старонку, трэба зайсці ў фэйсбук з камп'ютара ці браўзера ў рэжыме камп'ютара — з мабільнай праграмы зрабіць гэта папросту немагчыма. Пасля зайдзіце на старонку арганізатара збору, спачатку націсніце сімвал меню (•••), а потым «Заблакаваць».

Мы спыталі ў Андрэя Стрыжака з фонду BySol пра тое, чаму арганізатары не «хаваюць» старонку збору. Ён адказаў:

«Праблема з парадамі спадара Валерыя ў тым, што яны не спрацуюць. Да прыкладу, у фэйсбуку не існуе магчымасці проста «схаваць збор» — вялікія зборы выдаляюцца праз «танцы з бубнам» і перапіску з адміністрацыяй платформы. Мы гэта праверылі на прыкладзе аднаго з нашых вялікіх фандрайзераў, які фэйсбук выдаліў, а пра другі пакуль ідуць перамовы.

Дэ-факта сілавікі знаходзяць людзей па выпісках з банкаў, а потым патрабуюць паказаць Facebook Pay, з якога не выдаляюцца даныя пра плацяжы нават з выдаленых фандрайзераў.

Таму агульная рэкамендацыя — абараняць сябе наступным чынам у два крокі:

  • Перарэгістраваць свой фэйсбук на пошту і тэлефон, якімі вы не карыстаецеся. Гэта трэба, каб сілавікі не здолелі аднавіць ваш акаўнт, на што даецца 30 дзён пасля выдалення.
  • Пасля гэтага выдаліць акаўнт — толькі так выдаляюцца даныя з Facebook Pay.

Гэты метад толькі дазваляе пазбавіцца ад пацвярджэння ахвяравання і яго памеру. Пры гэтым ясна, што калі спецслужбы Беларусі хацелі запісаць усіх, хто ахвяраваў публічна раней, то яны даўно гэта зрабілі».

Але на практыцы сілавікоў не цікавіць, куды і на што дакладна вы данацілі. Любы факт данату праз фэйсбук на сёння ёсць падставай для пераследу і вымагання грошай у людзей».

«Наша Ніва» раней пісала, што на запыт з боку КДБ беларускія банкі далі спецслужбам інфармацыю аб плацяжах з беларускіх карт у бок Facebook за перыяд са жніўня 2020-га года, калі здарыўся ўсплёск данатаў у фонды. А пасля людзей выклікаюць, каб праверыць адрасата даната. То-бок вывучаецца не толькі інфармацыя, публічна даступная ў сацсетках.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

Чытачка, якую забралі за данат: Псiхалагiчны цiск быў страшэнны (парады ад нашай чытачкі)

Я ахвяраваў у фонды. Як зразумець, што я ў небяспецы?

Нават за 40 даляраў. Пачыналі з айцішнікаў, а цяпер за данаты пачалі цягаць усіх запар

Стала вядома, як КДБ вылічвае тых, хто данаціў у «Байсол»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
25
0
Цегла/адказаць/
20.02.2023
Юрась,фсб разыграло свою карту, многие купились. сейчас поддерживают ибо как им кажеться альтернатив нет. оппозиции у нас нет потому что она разгромлена действиями московских спецслужб при сотрудничестве с Германией  с участием Ганса Вика. переодически создаются бутафорские групки которые объявляют себя самыми демократичными. итог на лицо.    
0
Цегла/адказаць/
20.02.2023
П,с ментами никаких соглашений. подпишеш явку чтобы не сесть в сизо, посадят лет на пять на зону. найдут статью. поверь это их занятие. не давать никаких зацепок.   
0
Валеры Ц/адказаць/
22.02.2023
В, это не хейт, а критика. Учитесь демократии, дети диктатуры.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930