Знайсці
19.02.2023 / 00:044РусŁacБел

Не ўся карыца аднолькавая. Два гатункі варта адрозніваць, бо адзін з іх — шкодны 

Гэтая спецыя надае ежы непаўторны салодкі водар. Але не ўсе ведаюць, што ёсць два асноўныя гатункі карыцы. Абодва ў нечым карысныя, аднак адзін змяшчае таксін, які дзейнічае як канцэраген, калі есці карыцы зашмат.

Фота: Ігар Ляйчонак / Vecteezy

Карыца — гэта высушаная кара дрэва Cinnamonum. Пры высыханні палоскі кары закручваюцца ў трубачкі, часта іх таксама перамолваюць у парашок.

Аматары гатаваць з задавальненнем дадаюць карыцу ў розныя стравы — ад дэсертаў да мяса: гэтая спецыя не толькі надасць ежы пікантны прысмак, але і палепшыць настрой і самаадчуванне таго, хто есць.

Карыца павялічвае агульны тонус, умацоўвае імунітэт, стымулюе, бадзёрыць, паляпшае памяць, каардынацыю і ўважлівасць.

Але не ўсе ведаюць, што ёсць два гатункі гэтай спецыі — і ў іх зусім розны смак і розныя ўласцівасці. А ў адным з гэтых відаў ёсць рэчыва, якое ў вялікай колькасці можа зашкодзіць. 

Касія і цэйлонская карыца — у чым розніца

Гістарычнай радзімай карыцы лічыцца Шры-Ланка, дзе спецыю вырошчваюць і сёння. Найбольш карыснай, «сапраўднай» лічыцца спрадвечная цэйлонская карыца, якая расце на Шры-Ланцы і ў паўднёвай Індыі. Яе вырабляюць з унутранай кары вечназялёнага дрэва Cinnamomum verum: зразаюць трохгадовыя парасткі, з якіх у ход ідзе толькі тонкі ўнутраны пласт кары.

Менш карысны, але больш танны аналаг — карычнік кітайскі — расце ў Паўднёвым Кітаі, краінах Паўднёва-Усходняй Азіі і Аўстраліі. Яго вырабляюць з дрэва Cinnamomum cassia (адсюль і назва «касія»), зразаючы не маладыя парасткі, а тыя, якім 7—10 гадоў. І выкарыстоўваюць не ўнутраную частку кары, а ўсю кару.

Цэйлонская карыца менш распаўсюджаная і найперш цэніцца як кулінарная прыправа. Яна даволі дарагая ў параўнанні з касіяй, якую можна знайсці амаль ва ўсіх супермаркетах.

Прыправы істотна адрозніваюцца на смак. У таннай карыцы 95% яе эфірнага алею — гэта карычны альдэгід, які надае ёй вельмі моцны, рэзкі смак і пах. У алеі цэйлонскай карыцы альдэгід складае толькі 50—63%, таму яна мае больш мяккія смак і водар, нават крыху камфорныя.

 

Фота: medicinenet.com

Ці аднолькава карысныя гэтыя два гатункі?

І цэйлонская карыца, і касія зніжаюць узровень цукру ў крыві і рэкамендуюцца пацыентам з дыябетам 2 тыпу.

Таксама, паводле некаторых даследаванняў, пэўныя біялагічна актыўныя злучэнні карыцы блакуюць назапашванне тау-бялку ў галаўным мозгу (назапашванне тау ёсць характарыстыкай хваробы Альцгеймера). Такі эфект назіраўся пры выкарыстанні як цэйлонскай, так і кітайскай карыцы. 

Істотная розніца паміж гатункамі, састаў якіх даволі падобны, — у колькасці рэчыва кумарын: у цэйлонскай карыцы яго канцэнтрацыя складае 0,02 г/кг, а ў касіі — 2 г/кг.

Штодзённае спажыванне значнай колькасці кумарыну можа выклікаць праблемы са здароўем, напрыклад, пашкоджанне печані. Каб перавысіць норму, трэба спажываць 1—2 чайныя лыжкі ў дзень. Таму, калі вы з нейкай прычыны рэгулярна спажываеце шмат карыцы ці прымаеце дабаўкі, якія яе змяшчаюць, то гэта павінна быць цэйлонская карыца, а не касія.

Калі ж ужываць карыцу ўмерана, то пагроз для здароўя касія не ўяўляе.

Як вызначыць від карыцы падчас куплі

  • Варта паглядзець на краіну-вытворцу (Шры-Ланка гэта або Кітай ці Інданезія).
  • На ўпакоўцы з цэйлонскай карыцай можа быць напісана Cinnamomum zeylonicum, а на ўпакоўцы з касіяй — Cinnamomum aromaticum.
  • Цэйлонскія палачкі карыцы сыпкія, яны ламаюцца і крышацца, у іх шмат слаёў мяккай, падатлівай кары. Структура палачак шматслойная, яны нагадваюць скруткі папяровых ручнікоў у мініяцюры. У параўнанні з імі палачкі касіі вельмі цвёрдыя, полыя і маюць толькі адзін згорнуты пласт. У цэлым цэйлонская карыца мае больш натуральны выгляд, пах і смак, тады як касія выглядае больш «прыгожа» і штучна.
  • Цэйлонская карыца мае светла-карычневы колер, касія — цёмна-карычневы з чырванаватым адценнем.
  • Палачкі цэйлонскай карыцы падкручваюцца з абодвух канцоў. Палачкі касіі — слаба выгнутыя.
  • Цана сапраўднай карыцы разы ў тры-чатыры вышэйшая за цану касіі.

Навукоўцы распавялі, якая спецыя захоўвае маладосць і дапамагае схуднець

Булачкі з карыцай. Стары рэцэпт сям’і столінскай шляхты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
72
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
15
Сумна
16
Абуральна
43
19.02.2023
Цынамон. Па-нашаму.
19.02.2023
Адразу відаць, што аўтар не чытаў кнігу "Цынамонавыя крамы" Бруна Шульца.
0
Ёсік/адказаць/
19.02.2023
Ева, з савецкіх часоў быў цынамон, а зараз карыца. Выпускаючы рэдактар, ну сачыце вы за чысцінёй мовы, не трэба цягнуць расейскія словы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930