Знайсці
18.02.2023 / 14:24РусŁacБел

Вызначылі ВНУ, куды можна будзе паступаць без экзаменаў

Міністэрства адукацыі вызначыла тры вышэйшыя навучальныя ўстановы, у якія можна будзе паступіць без уступных экзаменаў. Адпаведную пастанову апублікавалі 18 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з ёй, без іспытаў можна будзе паступіць у:

  1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт,
  2. Беларуска-расійскі ўніверсітэт,
  3. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.

У гэтыя ВНУ без іспытаў (у тым ліку ў адпаведнасці з дамовай аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў) будуць залічваць тых, хто ў рамках профільнага навучання засвоіў праграму сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні ў гэтых ВНУ або ў Ліцэі БДУ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031