Знайсці
19.02.2023 / 18:5421РусŁacБел

«Акрамя раздрукоўкі з банка, што я рабіла плацяжы праз фэйсбук, у іх нічога няма». Яшчэ адзін чалавек у дэталях расказаў пра 4-гадзінны шантаж данатамі

«Мне таксама давялося прайсці праз прэс КДБ за данаты».

«Мне таксама давялося прайсці праз прэс КДБ за данаты, — расказвае жанчына з Мінска. — Вылічылі мяне па раздрукоўцы з банка пра данат праз фэйсбук у жніўні 2020 года (я 10 даляраў перавяла). Але ж мяне выратавала тое, што той акаўнт ФБ даўно знесены з-за ўзлому, а ў новым нічога такога няма.

Праглядзелі падпіскі ў тэлеграме.

Шукалі ў галерэі фоты з пратэстаў — няма.

Тады пачалі рэальна псіхалагічна прэсаваць, каб сазналася, што рабіла данаты на «Байхэлп», але

я ім адказала, што не памятаю, на што я кідала данаты: магла скідвацца чалавеку на аперацыю, лячэнне, магла — на выданне кнігі (насамрэч, я гэта перыядычна рабіла і раблю праз розныя пляцоўкі), магла і ў «Байхэлп» на дапамогу пацярпелым і спытала іх, а што ў гэтым такога злачыннага? Крымінальную адказнасць за данаты ўвялі толькі праз год, а ў 2020-м гэта было законна. Я разумею, што яны і самі ведаюць, што закон зваротнай сілы не мае.

Тады канторскія пачалі мяне грузіць, што ў гэтым выпадку «дзейнічаюць іншыя правілы», але якія, не сказалі. Тут адзначу, што я чалавек з вялікім жыццёвым досведам і разумела, што яны спрабуюць на мяне націснуць. 

Пачалі на мяне ціснуць, каб я ўласнаручна напісала «яўку з павіннай» з прызнаннем, што данаціла на «Байхэлп».

Яны пачалі мяне «лячыць», што я павінна заплаціць па адным з трох разліковых рахункаў на «дабрачыннасць» суму эквівалентную 500 далярам, сказалі, што тады будзе «адмова ў завядзенні крымінальнай справы» супраць мяне. Гэта ўжо было занадта. Я адказала рэзкавата, што ў іх няма падстаў для такіх незаконных дзеянняў.

У выніку пасля чатырох гадзін прэсавання мяне выпусцілі, і толькі тады я адчула, які стрэс я прайшла. Есці пачала толькі на наступны дзень пасля абеду, галава стала думаць з тармазамі яшчэ дні два. Толькі цяпер я пачынаю ўсё цвяроза ацэньваць і выпрацоўваць стратэгію далейшых паводзін. Думаю, што яшчэ нешта наперадзе мяне чакае.

А пакуль рэкамендацыі беларусам такія: абнуліце ўсе свае акаўнты, вычысціце ўсё ў нуль, скіньце тэлефон да заводскіх наладак і завядзіце акаўнт з нуля новы.

Патрабаванне заданаціць суму, роўную 500 далярам «на дабрачыннасць» выглядае як злачынства службовай асобы ў форме вымагання. Так!

І ўключайце дурня, калі трапіце да іх, бо без вас яны да старых вашых акаўнтаў не дабяруцца, няма такіх навуковых магчымасцяў, усё адфарматуйце ў нуль і пачніце з новага ліста.

Я не зусім была гатовая да такой падзеі, бо не ведала за што заграблі, цяпер разумею, што акрамя гэтай раздрукоўкі з банка, што я рабіла плацяжы праз фэйсбук, у іх на мяне нічога няма.

Так! І яны прызналіся, што самі чытаюць «экстрэмісцкія» рэсурсы», — кажа жанчына.

Як вынікае з гісторый людзей, якіх выклікалі, ім прапануюць у якасці кампенсацыі перавесці 500 даляраў на «дабрачыннасць» (выдаецца спіс пэўных арганізацый, куды пералічыць грошы). Сума 500 даляраў гучала, як мінімум, у чатырох гісторыях, расказаных чытачымі «Нашай Нівы» ці апублікаваных у іншых медыя. Нават калі перавод у «Байсол» быў 5 даляраў, выстаўляюць такі «рахунак».

Раней мы паведамлялі, што мінімальная сума, якая агучвалася айцішнікам, што данацілі ў фонды, — 1000 даляраў. Калі ахвяраванне ў «Байсол» было на значную суму, то «адкупіцца» прапануюць па дзесяцікратным мультыплікатары.

З улікам таго, што ўсяго на BySol i BY_help ахвяравала больш за 60 тысяч чалавек, лукашэнкаўцы хочуць сабраць дзясяткі мільёнаў даляраў даніны. Наўрад ці гэта можна лічыць гарантыяй таго, што ў будучыні на тых жа людзей не завядуць яшчэ і крымінальную справу — яны ж прызнаюць, што ахвяравалі грошы ў фонды.

Адказнасць за данаты ў фонды салідарнасці незаконная нават па дзейным лукашэнкаўскім заканадаўстве, таму што на момант, калі людзі данацілі, не толькі BySol i BY_help не былі абвешчаныя экстрэмісцкімі, але і самога заканадаўства пра «супрацьдзеянні экстрэмізму» не існавала. Між тым закон зваротнага дзеяння не мае.

Чытачка, якую забралі за данат: Псiхалагiчны цiск быў страшэнны

Сталі вядомыя мінімальныя сумы «кампенсацыі» за данаты з неайцішнікаў

Стала вядома, як КДБ вылічвае тых, хто данаціў у «Байсол»

Нават за 40 даляраў. Пачыналі з айцішнікаў, а цяпер за данаты пачалі цягаць усіх запар

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
58
Панылы сорам
10
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
40
0
Антон/адказаць/
20.02.2023
гарбата, ну іх гірамі не пужаюць і рукі не заціскаюць у дзьвярах і пакет не накідваюць на галаву,выпадкі гвалту былі але іх непараўнальна менш.
0
Глеб Жэглоў і Валодзя Шарапаў/адказаць/
21.02.2023
Увага! Думаю неяк трэба скансалідавацца беларусам, якія пацярпелі ад такіх злачынных дзеяньняў чальцоў лукадэбэ , сабраць максімум гісторый каб потым агулам прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці гэтае вычварэнства над Законамі. Я прааналізаваў гэтыя гісторыі і бачу судовую перспектыву гэтым злачынам, якія падпадаюць пад дзействія "злачынаў супраць інтэрэсаў службы арт.424-428 КК РБ" і менавіта ч.3 арт.426 КК РБ. Для тых, каго зацікавіць накіроўваю да Пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Беларусі нумар 12 ад 16.12.2004 "Аб судовай практыке па справах аб злачынах супраць інтэрэсаў службы". Людзі! Захоўвайце даныя гэтых "супрацоўнікаў", квітанцыі аб пераводзе грошаў і любой іншы дакумант па гэтай тэме. Грошы можна будзе адсудзіць, а злачынцаў пасадзіць.
0
Woodoo Cult /адказаць/
23.02.2023
Ёсць нейкае прадчуванне што гэта канец для краіны Беларусь, перш за ўсё самаму гэтаму народу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930