Знайсці
18.02.2023 / 18:571РусŁacБел

Моцны вецер сарваў уцяпляльнік з дома і пазносіў агароджы ВІДЭА

На сёння сіноптыкі аб'явілі пра аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер і завіруху. Наступствы непагадзі заснялі ў некаторых гарадах.

Фота: «Віртуальны Брэст»

У Брэсце са сцяны жылога дома раніцай абвалілася вялікая частка мінваты — уцяпляльніка, піша «Віртуальны Брэст». Пацярпелы шматпавярховік — на вуліцы Кірава. Жыхары расказваюць, што здарылася гэта з 10 да 11 ранку. Кавалкі ўцяпляльніка ляжалі на ўваходзе ў пад'езд. Да вечара смецце прыбралі.

Відэа гэтага здарэння даслалі таксама чытачы «Анлайнера».

Моцны вецер быў і ў Гродне, ён зносіў будаўнічыя агароджы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Жвір/адказаць/
18.02.2023
Паўднёва-Заходні, ці не ? Бо ў мяне ўсяго толькі лёгкі туманчык, +3 па Цэльсію і поўны шціль... А! Яшчэ ж і поўны двор быў сініц ды розных іншых дробных птушачак. Бо я разьвесіў для іх пачастункі па гальлі дрэўцаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера