Знайсці
20.02.2023 / 23:032РусŁacБел

Выйшаў па-беларуску адзін з найлепшых раманаў Хэмінгуэя

Раман «І ўзыходзіць сонца» Эрнеста Хемінгуэя ў перакладзе Юркі Гаўрука ад выдавецтва «Кнігаўка» ўжо ў продажы. Неўзабаве з’явіцца і электронная версія.

Кніга выйшла ў мяккай вокладцы і такім жа фармаце, у якім выдавецтва «Янушкевіч» выдавала кнігу Джорджа Оруэла «1984». Цана — 29,90 злотых, замовіць можна тут.

У Беларусі папяровая кніга па вядомых прычынах прадавацца не будзе, але неўзабаве мае з’явіцца электронная версія.

Раней выдавец Андрэй Янушкевіч, якога ў Беларусі пазбавілі ліцэнзіі, запусціў праект «Магістрат «Кнігаўка»» для аднаўлення выдавецкай дзейнасці ў Польшчы. 

Чытайце таксама:

Магістрат «Кнігаўка»: Рада культуры запускае першы праект «беларускага Патрэона»

«Гані быкоў — вярнецца доля!» Выдавец Янушкевіч паказаў вокладку кнігі Хэмінгуэя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Жвір/адказаць/
20.02.2023
Цудоўна. Шмат чытаў Хэмінгуэя. Чамусьці найбольш трывала памяць павяртаецца да апавяданьня(усяго-та) "Сьнегі Кіліманджара",..хаця й іншае не забытае, але чамусьці гэта цягне да сябе асабліва. А першае знаёмства з творчасьцю пісьменьніка адбылося ў 10-ці гадовым узросьце, "Стары й мора". Доўга захоўваў тую кніжыцу, бо была падорана (і падпісана мне) аднакласьніцай, але падобна, што згубіў, не знаходжу. Можа шчэ знайду, бо ня ўсё перапароў там.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
23.02.2023
Жвір

Жыццем загран оституток не интересуемся.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера