Знайсці
21.02.2023 / 19:431РусŁacБел

Грамадская ініцыятыва «Годна» запускае Марафон беларускай мовы

Цягам 30 дзён у інстаграме грамадскай ініцыятывы «Годна» будуць публікавацца кароткія відэа з правіламі беларускай мовы і распаўсюджанымі памылкамі ў маўленні. 

Акрамя саміх відэа, будуць давацца простыя і натхняльныя заданні на ўжыванне беларускай мовы, а таксама карысныя спасылкі на цікавыя рэсурсы, якія дапамогуць ахвотным ахінуць сябе беларускай мовай і палепшыць яе ўзровень.

«Беларуская мова, як і першае каханне, да кожнага з нас прыходзіць у свой час і па-рознаму. Але дакладна выклікае моцныя пачуцці і пакідае яскравы след. З цягам часу ты разумееш, што гэтая любоў з табой назаўжды. 

Як кахаць трэба не толькі 14 лютага, так і пра беларускую мову варта памятаць штодня», — адзначае «Годна» ў сваім прэс-рэлізе. 

Акрамя таго, у Дзень роднай мовы ініцыятыва выпусціла відэаролік пра любоў да беларускай мовы, у якім многія змогуць пазнаць сябе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
Pedafil/адказаць/
22.02.2023
Акрамя мовы больш ничога не ведаю.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930