Знайсці
22.02.2023 / 11:3229РусŁacБел

У Беларусі маюць намер прыцягнуць да адказнасці ўсіх, хто супраць Лукашэнкі

У Беларусі маюць намер прыцягнуць да адказнасці ўсіх, хто мае дачыненне да «экстрэмісцкай дзейнасці», заявіў генпракурор Андрэй Швед.

Фота: prokuraturabelarus / Telegram

Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед выступіў на сумесным пасяджэнні ніжняй і верхняй палаты Нацыянальнага сходу. Ён паведаміў, што колькасць «экстрэмісцкіх» злачынстваў у 2022 годзе знізілася і працягвае змяншацца.

У той жа час генеральны пракурор заявіў, што ў Беларусі маюць намер прыцягнуць да адказнасці ўсіх, хто мае дачыненне да «экстрэмісцкай дзейнасці».

Гэты эўфемізм лукашэнкаўцы выкарыстоўваюць для тых, хто выступае супраць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. З 2020 года любую крытыку ўладаў, любы публічны пратэст, а з 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну з тэрыторыі Беларусі нават антываенныя выказванні рэпрэсіўныя органы інтэрпрэтуюць як «экстрэмізм».

«Праваахоўныя органы накіраваныя на забеспячэнне няўхільнай адказнасці арганізатараў, каардынатараў і ўдзельнікаў экстрэмісцкай дзейнасці», — сказаў Швед.

З 2020 года ў Беларусі адбылося каля 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў. Заведзена каля 12 тысяч палітычна матываваных крымінальных спраў, па якіх праходзяць дзясяткі тысяч людзей. Вялікая колькасць людзей вымушаная была пакінуць краіну, ратуючыся ад рэпрэсій.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
112
1
Петро/адказаць/
22.02.2023
Старкоў старпер і флудзер
0
Valadzimir/адказаць/
22.02.2023
[Рэд. выдалена]
4
Anatol Starkou/адказаць/
22.02.2023
Harry

"А ты не путай свою личную шерсть с государственной!"

Фактически это ответ на два твоих вопроса. Но малёк добавлю.
У нас никогда не было белорусского государства. И вот за четыре года до явления Рыгоравіча народу, яно з'явілася. Як яго будаваць? Ну, дык вядома ж як: "Вось так і вось так", - размаўлялі між сабой тагачасныя беларусы і беларускі, але на ўсякі выпадак выбралі Лукашэнку. Маўляў, няхай ён думае, робіць і кіруе будаўніцтвам першай дзяржавы.

Вось ён АДЗІНЫ, каго ўпершыню абраў беларускі народ за ўсю гісторыю свайго існаванння, і вырашае ля руля, куды круціць аглоблі - туды ці сюды, каб існавала першая беларуская незалежная дзяржава Рэспубліка Беларусь.

А ты мне про личную шерсть? Лес рубіць чз політыка - бчб трэскі летят.

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930