Знайсці
23.02.2023 / 09:414РусŁacБел

У Бярэзінскім запаведніку з'явіўся мядзведзь-бадзяга 

Супрацоўнікі запаведніка здзейснілі навукова-даследчую экспедыцыю ў паўднёвую яго частку — Крайцаўскае і Палікскае лясніцтвы — у канцы студзеня, паведамляецца на сайце ўстановы.

Там на лясной дарозе ў яловым лесе яны выявілі буйныя сляды бурага мядзведзя: шырыня яго пярэдняй лапы складала каля 16 см. Мабыць, звера вымусілі прачнуцца расталыя воды, якія падтапілі месца спячкі падчас нядаўняй адлігі.

«Падчас пацяплення ў зімовы час мядзведзі могуць прачынацца і блукаць непадалёк у пошуках больш падыходзячага месца для сну. У адной жывёлы можа быць некалькі такіх зменных бярлог (у запаведніку знаходзілі ад двух да пяці). Часам мядзведзю не ўдаецца знайсці належнае месца і зноў залегчы ў спячку да наступных маразоў», — паведамляецца на сайце запаведніка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
8
Сумна
1
Абуральна
1
1
Lacinka, a nie Ŭ(Ł)acinka/адказаць/
23.02.2023
Жвір, chadzić treba ŭdvaich, śpinami adno da adnaho, kab ahliad byŭ 360°
23.02.2023
А чаму шатун, хіба ёсць слова шатацца? Мо хістацца ці калі ў сэнсе хадзіць то бадзяцца, карацей трэба займацца нашай вялікай мовай, каб потым не крыўдаваць на заўвагі русафілаў, што ў нас мова непаўнавартасная
23.02.2023
Lacinka, a nie Ŭ(Ł)acinka, dyk učatyroch jašče nadziejniej ! Možna hliadzieć va úsie čatyry baki śvietu,..kali što.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930