Знайсці
26.02.2023 / 13:29РусŁacБел

«Пайшоў абараняць сваю другую Бацькаўшчыну». З расійскага палону вызвалілі беларуса, які ваюе за Украіну

Украінскі ваяр трапіў у расійскі палон, дзе правёў 10 месяцаў. Пасля вызвалення з палону гэты чалавек расказаў, што, насамрэч, ён беларус. Мужчына, імя якога не называюць, з'явіўся ў другой частцы фільма «Рік» рэжысёра Дзмітрыя Камарова, выдадзенага да гадавіны расійскай агрэсіі, піша «Радыё Свабода».

Скрыншот з відэа

З відэа стала вядома, што мужчыну неўзабаве споўніцца 63 гады, а на вайну ён адправіўся добраахвотнікам.

«Я пайшоў абараняць маю Бацькаўшчыну, маю другую Бацькаўшчыну», — сказаў былы палонны, удакладніўшы, што ён беларус.

Агулам у палоне беларус правёў 10 месяцаў амаль без інфармацыі. Але, даведаўшыся ад аўтара стужкі, што Узброеныя сілы Украіны за гэты час вызвалілі Херсон, ён узрадаваўся. І паабяцаў дапамагчы ўкраінскім войскам прасоўвацца далей, вызваляючы іншыя акупаваныя расіянамі тэрыторыі.

Чытайце таксама:

Паварот лёсу каліноўца Сяргея Дзёгцева: зберагаў памяць пра ваеннапалонных, а цяпер сам такім стаў

Палонных каліноўцаў уключылі ў спісы на абмен

Пад Лісічанскам некалькі беларусаў трапілі ў палон. Ці могуць яны разлічваць на абмен? 

Хто ён — палонны каліновец Ян Дзюрбейка?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
52
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера