Знайсці
26.02.2023 / 15:47РусŁacБел

У Турцыі пасля землятрусу пад следства патрапілі больш за 600 чалавек

На гэты момант у Турцыі вядзецца следства ў дачыненні да 612 чалавек, якія з'яўляюцца падазраванымі па справе аб расследаванні прычын маштабных разбурэнняў падчас нядаўняга землятрусу. У асноўным гэта прадстаўнікі будаўнічых і падрадных арганізацый, а таксама дзяржаўныя чыноўнікі, паведамляе агенцтва Associated Press. 

Фота: AP Photo/Emrah Gurel

Міністр юстыцыі краіны Бекір Баздаг паведаміў, што 184 падазраваныя да суда ўжо змешчаныя пад варту. Сярод іх — будаўнічыя падрадчыкі, уладальнікі ці кіраўнікі будынкаў, а таксама некаторыя дзяржчыноўнікі.

Падставай для завядзення спраў з'яўляюцца новыя доказы, якія выяўляюцца пры абследаванні разбураных будынкаў. Як высветлілася, многія разбураныя дамы былі пабудаваныя з выкарыстаннем няякасных матэрыялаў і не адпавядалі дзяржаўным стандартам.

У выніку землятрусу сілай 7,8 бала, які адбыўся 6 лютага на поўдні Турцыі і поўначы Сірыі, загінула амаль 48 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Трох чалавек дасталі з-пад завалаў у Турцыі праз 13 дзён пасля землятрусу

«Чалавека можа ўратаваць уважлівасць і падрыхтаванасць». Навуковец расказаў, як прадбачыць землятрус і што трэба мець каля сябе, калі жывеш у сейсмазоне

Як сябе паводзіць у землятрус і дзе лепш хавацца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930