Знайсці
27.02.2023 / 13:02РусŁacБел

На беларускай мяжы загінуў баец украінскай тэрытарыяльнай абароны

На ўкраінска-беларускай мяжы падчас выканання баявога задання загінуў 33-гадовы вайсковец тэрабароны Валыні Сяргей Панасюк, абставіны смерці расследуюцца.

Пра гэта распавёў прэс-сакратар брыгады ТРА Валыні Сяргей Камінскі ў каментары «Суспільнаму».

26 лютага ў вёсцы Сяльцо развіталіся з малодшым сяржантам.

Па словах Хамінскага, вайсковец загінуў на досвітку 25 лютага. Пры якіх абставінах гэта адбылося, цяпер высвятляюць.

«Следства вядуць праваахоўныя органы, таксама праводзіцца службовае расследаванне адпаведнымі падраздзяленнямі брыгады», — адзначыў спікер брыгады.

У Нацпаліцыі «Суспільному» расказалі, што справа распачатая па артыкуле аб наўмысным забойстве.

— Дакладна вядома, што стрэлы ажыццяўляліся не з боку Беларусі. Дэталі будуць высветленыя падчас дасудовага следства, якое працягваецца, — растлумачыла інспектар сектара камунікацыі Нацпаліцыі Валынскай вобласці Марына Балдзіч.

Сяргей Панасюк быў удзельнікам АТА. У шэрагі тэрабароны стаў у першыя дні поўнамаштабнага ўварвання. Быў камандзірам стралковага ўзвода. У яго засталіся дачка і сын.

Раней у сацсетках з'явілася неправераная інфармацыя пра нібыта варожы абстрэл з боку Беларусі. Памежны камітэт Беларусі адмаўляў, што стральба вялася з іх боку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера