Знайсці
27.02.2023 / 21:3718РусŁacБел

Красамоўна. Што лукашэнкаўскія каналы напісалі пра выбухі ў Мачулішчах

Амаль нічога, і гэта пра многае кажа.

Андрэй Мукавозчык і Марыя Пятрашка. Архіўны скрыншот з відэа

Лукашэнкаўскія прапагандысты дагэтуль ігнаруюць інфармацыю пра выбухі на аэрадроме ў Мачулішчах — адказнасць за іх узяла ініцыятыва беларускіх сілавікоў супраць дыктатуры «Байпол». Яны сцвярджаюць, што беларускія падпольшчыкі вывелі з ладу мегакаштоўны самалёт далёкай разведкі коштам 330 мільёнаў даляраў.

«Пул Першага»: «Завтра» і Масленка

26 лютага канал змясціў віншаванні з Масленіцай і пост рэдактара ультрашавіністычнай расійскай газеты «Завтра».

Азаронак: «Завтра» і паўдурак

На тэлеграм-канале Рыгора Азаронка 26 лютага была радасць ад поўнай залы на мінскім канцэрце расійскага поп-спевака Рыгора Лепса. Ëн таксама змясціў рэпост навіны пра рэдактара газеты «Завтра» з апакаліптычным подпісам «Лукашэнка — лідар Суднага Дня», а потым увечары апублікаваў відэа пра «Сатану, які парадзіў змагароў».

Адзіная рэакцыя на здарэнне ў Мачулішчах (але ўжо на наступны дзень) была ў кароткім выпадзе ў бок кіраўніка BYPOL Аляксандра Азарава без згадвання выбуху.

Дзермант: таксама «Завтра»

Прапагандыст Дзермант ніяк учора не пракаментаваў выбухі ў Мачулішчах. 

Замест гэтага ён выклаў сэлфі з усё тым жа галоўным рэдактарам газеты «Завтра» і крыху паразважаў аб тым, што Расія прынесла ва Украіну.

Толькі на наступны дзень Дзермант напісаў, што інфармацыя пра выбух самалёта — гэта «вброс».

Шпакоўскі: «Расійскія калегі правалілі тэст на адэкватнасць»

Аляксандр Шпакоўскі быў адным з тых рэдкіх прапагандыстаў, хто пракаментаваў выбухі ў Мачулішчах у той жа дзень.

Пры гэтым рэакцыя была нешматслоўная: рэпост з іншага канала і ўласнае вычытванне расіянам за распаўсюджванне інфармацыі.

«Белорусскій сіловік»: Дыверсія ў Мачулішчах — фэйк

Гэты тэлеграм-канал назваў інфармацыю пра дыверсію фэйкам і заклікаў не распаўсюджваць яе.

Маўчанне 

Астатнія лукашэнкаўскія каналы інцыдэнт у Мачулішчах не згадвалі. Паства пастыра Суднага дня — Людміла Гладкая, «Жоўтыя слівы», Ігар Тур, «Я/Мы АМОН», «Зводкі цэнтра», «Кіберграф Віленскі» ўвогуле з гэтай нагоды нічога не напісалі. 

У той жа час сілавікі пачалі сачыць і шукаць у інтэрнэце тых, хто выказваецца пазітыўна наконт знішчэння расійскага самалёта.

Факт маўчання афіцыйнага Мінска красамоўны. На фоне таго, што адначасова на межах краіны распачаліся беспрэцэдэнтныя меры кантролю людзей на выезд, а на дарогах з'явіліся пасты ДАІ, маўчанне гэта, напэўна, знак, што наступствы дыверсіі самыя сур'ёзныя. Інакш бы ўжо той самалёт паказалі. 

Чытайце яшчэ:

«13:00 узяцце Кіева. 18:00 канцэрт Газманава». Стэнаграма і храналогія таго, што беларускія прапагандысты ў экстазе пісалі 24—25 лютага 2022 года

«Жэстачайшай дысцыпліны!» Лукашэнка адчытаў кіраўніцтва сілавога блоку. На Хрэніну не было твару

«Самым складаным была эвакуацыя». Азараў пра падрабязнасці падрыву расійскага самалёта ў Мачулішчах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
10
Ха-ха
111
Ого
8
Сумна
8
Абуральна
16
28.02.2023
Просто давно уехал из лукашицкого концлагеря и не знаю как там дела), великия изменения произошли, товарищ: Советская Белоруссия стала выпускаться на лащеной бумаге - подтереться стало сложно (скользит-с). Думаю, Америка виновата, скорее всего это их технологии. А в остальном всё по-старому.
0
Мангол/адказаць/
28.02.2023
Anatol Starkou, а ты, клоун, все испражняешься в чатах.
0
Ёсік/адказаць/
01.03.2023
Яны ўжо аба.раліся з каментамі ад 24.02.2022 года. Беларусь жыла ў СССР у ілжы і падмане, і зараз, амаль 29 гадоў, жыве. Нет нікакова мальчыка; дзевальвацыі небудзет; ніхто за Ціханоўскую ні галасаваў; там нет каму ва ваць - 3-4 дні, і ўсё закончыцца. Працягваць можна колькі заўгодна. Дык гэта толькі цытатнік мерчаў, а астатнія халуі?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930