Знайсці
04.03.2023 / 11:212РусŁacБел

Выпечка ў форме птушак — для сустрэчы вясны

«Жаўрукоў» ці «буськаў», буслоў, звычайна пякуць на Саракі, або дзень веснавога раўнадзенства, аднак чаму б не павітаць вясну ўжо цяпер? Святочная выпечка ўпрыгожыць сямейны сняданак, падыме настрой, а таксама напоўніць дом атмасферай традыцый.

Фота: etna.by

Вось адзін з мноства магчымых рэцэптаў.

Каб спячы невялікія булачкі ў форме птушак, вам спатрэбіцца:

  • 5 г сухіх дражджэй,
  • 4 ст. л. цукру,
  • 1 шклянка + 2 ст. л. цёплай вады,
  • 3 шклянкі мукі,
  • 1/2 ч. л. солі,
  • 1/2 ч. л. ванільнага цукру,
  • 1/4 шклянкі алею + яшчэ трохі для змазвання,
  • 1 яйка (для змазвання),
  • чорныя разынкі або сушаныя чорныя парэчкі.

Прыгатуйце цеста:

  1. Змяшайце сухія дрожджы, 1 сталовую лыжку цукру і 1 шклянку цёплай вады ў невялікай місцы і пакіньце на 10 хвілін, ці пакуль зверху не ўтворыцца пена. Гэта называецца «праверкай» дражджэй: ці яны жывыя, каб ваша цеста паднялося.
  2. У вялікай місцы змяшайце цукар, муку, соль і ванільны цукар і перакладзіце дрожджы ў гэтую сумесь. Дадайце алей і замясіце цеста рукамі, пакуль яно не пачне збірацца ў камяк. Кожная мука розная, таму, магчыма, вам спатрэбіцца дадаць вады, каб атрымаць ідэальнае цеста.
  3. Цеста трэба добра вымесіць на працягу прыкладна 5—7 хвілін, пакуль яно не ператворыцца ў ідэальны мяккі шар. Вышмаруйце міску алеем і пакладзіце ў яе цеста. Накрыйце плёнкай і пакіньце падымацца ў цёплым месцы прыкладна на 2 гадзіны, ці пакуль цеста не павялічыцца ўдвая.

Вылепіце птушак:

  1. Падзяліце цеста на роўныя шарыкі дыяметрам прыкладна 7,5 см. Выкладзіце іх на пасыпаную мукой паверхню і накрыйце кухонным ручніком.
  2. Вазьміце адзін з шарыкаў і скруціце рукамі «каўбаску» даўжынёй каля 15 см, а потым завяжыце яе на вузел. З аднаго свабоднага канца вылепіце птушыную галаву з дзюбай — тут няма нейкіх правілаў, проста стварыце характар. Іншы свабодны канец вузла будзе хвастом птушкі, вострым нажом зрабіце на ім некалькі невялікіх надрэзаў, каб атрымаліся казачныя пёры.
  3. Выкладзіце гатовую птушку на бляху, змазаную алеем.
  4. Калі вы скончыце вырабляць птушак, самы час зрабіць ім вочы з сушанай чорнай парэчкі ці нарэзаных чорных разынак. Не забудзьце ўціснуць іх у цеста дастаткова моцна, каб яны не выпалі падчас выпякання.
  5. Пастаўце бляху ў цёплае месца прыкладна на 30 хвілін, каб булачкі пачалі падымацца.
  6. Потым пашмаруйце іх яйкам, каб вашы гатовыя вырабы блішчалі.
  7. Разагрэйце духоўку да 180 °C і выпякайце булачкі 20—25 хвілін. Перад падачай выпечку трэба цалкам астудзіць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3
0
ну нарэшце/адказаць/
04.03.2023
этна-бай... а не гэта вось хвранцузкае ўсё, - сказала хамса, адкусваючы "галаву" хвранцузскага багета

такія харошанькія. птушачкі)
0
Жвір/адказаць/
04.03.2023
Класна ! :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930