Знайсці
12.03.2023 / 10:485РусŁacБел

Яечныя тосты з хумусам

Карысны і арыгінальны сняданак, які вы згатуеце менш чым за 10 хвілін.

Фота: perspectiveportions.com

У гэтым сняданку няма малочных інгрэдыентаў, а мяккасць і сметанковы смак дасягаюцца за кошт хумусу. Ён дадае яечні крыху расліннага бялку і тлушчу.

Для яечні вам спатрэбіцца:

  • ¼ шклянкі хумусу,
  • ¼ ч. л. молатага чорнага перцу,
  • ¼ ч. л. грануляванага часнаку,
  • ¼ ч. л. куркумы,
  • ⅛ ч. л. дробнай марской солі,
  • 4 яйкі,
  • 1 ч. л. аліўкавага алею.

Для сандвічаў:

  • 3 лусты хлеба,
  • 3 ст. л. хумусу,
  • 1—2 агуркі (пажадана з гладкай, мяккай скуркай),
  • ¾ невялікага авакада, нарэзанага лустачкамі,
  • жменька рукалы,
  • нарэзаная зялёная цыбуля.
  1. Змесціце ¼ хумусу ў міску сярэдняга памеру. Дадайце 2 сталовыя лыжкі вады. Узбівайце, пакуль хумус не стане вадкай кансістэнцыі.
  2. Разагрэйце вялікую патэльню з антыпрыгарным пакрыццём на сярэднім агні.
  3. Убіце яйкі ў міску з хумусам. Дадайце спецыі і ўзбіце ўсё разам.
  4. На разагрэтую патэльню наліце аліўкавы алей. Пачакайце некалькі секунд, каб пераканацца, што ён гарачы. Выліце яечную сумесь. Гатуйце 1 хвіліну, не мяшаючы. Потым, выкарыстоўваючы гумавую лапатку, акуратна аддзяляйце яечную масу ад дна патэльні і мяшайце, каб сумесь на патэльні стала падобнай да тварожыстай масы. Так мяшайце яшчэ 3 хвіліны. Выключыце агонь і дайце яйкам пастаяць на патэльні яшчэ хвіліну, каб яны дагатаваліся.
  5. Зрабіце бутэрброды: падсмажце лустачкі хлеба, выкладзіце на кожную па сталовай лыжцы хумусу, потым пласт агурка, авакада і рукалы.
  6. Калі ўсё будзе гатова, дадайце да бутэрбродаў яечню. Упрыгожце страву зялёнай цыбуляй.

Смачна есці!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
антижир/адказаць/
12.03.2023
Жір, калі вы ўжо адчэпіцеся ад Нашай Нівы?

што вас тут трымае?
0
Сталоўка/адказаць/
13.03.2023
Жвір, у крамах яшчэ прадаюцца паўлітровікі з расольнікам і салянкай па савецкіх рацэптах - у кіпень бухні і смакуйся.
0
Жвір/адказаць/
13.03.2023
Сталоўка, и што ? Дзякуй. Вельмі зручна. Гэта на хуткую хвіліну разьлічана. Ну, сьпецыі дадаць можна, солькі дасыпаць, бульбачку дакрышыць, зелянінкаю аздобіць, сьмятанкаю ўпрыгожыць і ... айн-цвайн, па талерках разлівайн... Рабі фоты, дасылай да НН ды вумнічай, па-даросламу. Цяпер мне не да гэтага, я ўху... уху вару. У гэтую самую хвіліну. Гэта зусім іншая справа, гэта мастацкі, глыбокатворчы працэс. Гэта, каб вам зразумела было, кшталту, як Мікеланджэла "Давіда" зваяць... Таму гэць са сваёй сталоўкай, не замінайце майстру...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера