Знайсці
05.03.2023 / 09:1215РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя. Салата з вэнджанай курыцай і агурком — высокабялковая страва са святочным водарам

Агурок у гэтай салаце пахне свежасцю, а вэнджаная курыца з нотай дымку адразу дадасць ежы святочнасці. Выхадны — чым не нагода прыгатаваць смачную і пажыўную страву?

Фота: wholekitchensink.com

Салата з вэнджанай курыцай і свежым агурком — паўнавартасная страва на абед ці вячэру. Каб прыгатаваць яе, вам спатрэбіцца:

  • вараная бульба — 4 шт.,
  • вараныя яйкі — 3 шт.,
  • вараная морква — 1 шт.,
  • агуркі свежыя — 2 шт.,
  • вэнджаная курыца — 150 г,
  • цвёрды сыр — 50 г,
  • соль, маянэз і чорны перац.
  1. Вараныя бульбу, моркву, яйкі і свежы агурок нарэжце невялікімі кубікамі.
  2. Сыр натрыце ці нарэжце палоскамі.
  3. Змяшайце ўсе інгрэдыенты, дадайце маянэз, соль і перац.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
1
вэнджаная курыца з агурком/адказаць/
07.03.2023
кэп прэдпачытае мальцоў? ну дык то не сакрэт
("сайт" - ён мой. м.р.)
0
каму вы маніце?/адказаць/
07.03.2023
"я толькі НН чытаю," у НН вы чытаеце толькі рубрыкі "Ежа" і "Надвор'е". раней яшчэ чыталі пра футбол. але цяпер футбола ў Беларусі няма. ёсць проста бол. таму... "адналюб"... так, я адналюб, з адной дома, задной на працы, з адной на тусоўцы... (анікдот)
0
Жвір/адказаць/
07.03.2023
"Ежа" і "Надвор'е"... А што, хіба гэтага мала ? І потым, яшчэ ж "усяго..." чытаю. Вось, пра куніцу пачытаў. Карысная інфа, трэ будзе гарышча праверыць, кáбелі, каб без інтэрнэту не застацца ды сачыць за надвор'ем ды ежай...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930