Страты расійскіх войскаў ва Украіне перавысілі страты ва ўсіх войнах, у якіх Расія ўдзельнічала пасля Другой сусветнай вайны
За год вайны ва Украіне загінула 60—70 тысяч расійскіх вайскоўцаў, вынікае з даклада амерыканскага Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS).
Агульныя страты з параненымі і зніклымі без звестак могуць дасягаць 200—250 тысяч. У гэтую колькасць уваходзяць і найміты групы «Вагнер», а таксама мабілізаваныя ў так званых «ЛНР» і «ДНР».
Тэмпы страт за дзень у 35 разоў вышэйшыя, чым на вайне ў Афганістане, і ў 25 разоў вышэйшыя, чым страты падчас войнаў у Чачні.
Агульная колькасць ахвяр усіх папярэдніх узброеных канфліктаў пачынаючы з 50-х гадоў XX стагоддзя, паводле даклада, — 50 тысяч чалавек. Ён уключае абедзве чачэнскія кампаніі, вайну на Данбасе, войны ў Афганістане, Сірыі, Анголе, Егіпце, Вʼетнаме і іншых краінах.
31
2
1
1
3
1
Каментары
00
семен/адказаць/02.03.2023
тут как-то читал на российском канале яндекс дзен,что всу теряют ежедневно до двух рот и это якобы озвучивает украинский военный,вот только фамилию его не запомнил стал смотреть и нет что-то данной публикацыи.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Ці магла б Беларусь стаць незалежнай без Пазняка?
 34
Аўтобус з беларусамі трапіў у аварыю ў Польшчы
 
Жанаты мужчына быў з Сабаленкай у Штутгарце, і яму можна ёй класці руку ніжэй за талію
 18
На пляжы ў Аланьі памёр 76-гадовы беларус
 2
У палку Каліноўскага няма згоды, калатнеча ідзе адносна выбараў у Каардынацыйную раду
 35
У Расіі за хабар затрымалі намесніка міністра абароны
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера