Знайсці
11.03.2023 / 22:5416РусŁacБел

Element: што за месенджар, якім карыстаюцца Бундэсвер, фіны і беларуская апазіцыя

На месенджар Element перайшлі нямецкія Узброеныя сілы і медыкі, а таксама французскі і фінскі ўрады. У беларускай прасторы пра яго вядома мала, але на Захадзе ягоная аўдыторыя — дзясяткі мільёнаў чалавек. Расказваем, у чым яго перавагі і чаму на яго варта звярнуць увагу.

Месенджар Element набірае папулярнасць

Аб пратаколе дэцэнтралізаваных камунікацый Matrix упершыню стала вядома ў 2014 годзе. Распрацоўвала яго кампанія Amdoc у межах камерцыйнага праекта «Аб'яднаныя камунікацыі Amdoc». Але ў 2017-м у кампаніі скончылася фінансаванне на развіццё праекта і распрацоўшчыкі аддзяліліся ў асобную кампанію New Vector.

Пасля гэтага яны не мелі грошай нават на заробкі супрацоўнікам і змушаныя былі пісаць лісты ў кампаніі, якія карысталіся месенджарам, з заклікам аб падтрымцы. Але ўжо ў 2018 годзе тэхналогіяй зацікавіўся французскі ўрад, у 2019 на яго перайшоў Бундэсвер, а нядаўна была створана адмысловая праграма NI²CE для камунікацый вайскоўцаў НАТА праз пратакол Matrix.

Месенджарам Element, флагманскім прадуктам распрацоўшчыкаў пратакола, ужо карыстаецца больш за 60 мільёнаў чалавек, а да канца 2023 года кампанія плануе павялічыць колькасць карыстальнікаў да сотні мільёнаў.

У Беларусі ім карыстаюцца некаторыя айцішнікі і некаторыя актывісты, але, здаецца, колькасць беларусаў, якія выбіраюць Element, сягае толькі пары тысяч. І адметна, што першымі пасля звычайных «гікаў» ім сталі карыстацца анархісты, а нядаўна на яго звярнула ўвагу ініцыятыва «Байпол».

Фота: element.io

У чым адрозненне Elements / Matrix ад іншых месенджараў?

Як і ў выпадку з XMPP-Jabber, кампанія распрацоўвае не толькі і не столькі месенджар, колькі пратакол перадачы даных, які называецца Matrix, і кліент для гэтага пратакола — Elements. Увесь код праграмы цалкам адкрыты, то-бок любы чалавек можа праверыць, што ён сапраўды такі бяспечны, як заяўляюць яго стваральнікі (мы трохі разгарнулі гэтую думку ў нашым аглядзе месенджараў).

Чытайце таксама: Месенджары: якія з іх сапраўды бяспечныя і чым Viber лепшы за Telegram

Там рэалізавана end-to-end шыфраванне і шэраг гнуткіх наладаў бяспекі, а дэцэнтралізацыя не дазваляе нейкай кампаніі або карпарацыі навязваць свае правілы гульні ўнутры пратакола — ён цалкам адкрыты. Нават калі New Vector, распрацоўшчык пратакола, захоча яго закрыць і зрабіць прапрыетарным, дапрацаваць яго здолеюць адмыслоўцы. А вашы даныя пасля не «ўсплывуць» у злітых базах даных — гэта папросту немагчыма.

Таксама Matrix утрымлівае ў сабе шмат магчымасцяў для пашырэння. Да прыкладу, у Matrix рэалізавана канцэпцыя «мастоў» з іншымі месенджарамі, якая дазваляе камунікаваць з імі з-пад Matrix. Да прыкладу, рэалізаваны мост з Telegram, Skype і нават Signal (поўны набор «мастоў» — тут).

Яшчэ адна перавага — амаль дакладна яго не так добра прааналізавалі сілавікі. То-бок, у адрозненне ад Telegram, у сілавікоў не было некалькіх гадоў для аналізу Elements і ў гэта не ўклалі мільёны бюджэтных сродкаў. Гэта дае «фору» яго карыстальнікам (напачатку сілавікі не ўмелі аналізаваць і Telegram, але прыстасаваліся з часам).

Як перайсці на Element/Matrix?

Спачатку трэба спампаваць саму праграму месенджара на вашу прыладу. Звычайна людзі абіраюць Element як самы функцыянальны і правераны кліент, але вы можаце абраць любы са спіса.

Усё, што вам трэба зрабіць, — гэта зарэгістравацца. Калі вы абралі «стандартны» сервер Elements, то гэта робіцца адразу, калі не, то вы можаце абраць любы іншы сервер са спіса (гэта мае сэнс, толькі калі вы ведаеце, навошта гэта робіце).

Для кампаній ці НДА ёсць іншая опцыя — стварыць уласны сервер і камунікаваць унутры яго. Гэта можна зрабіць або з дапамогай гэтага гайда для Ubuntu (ч. 1, ч. 2), або з дапамогай афіцыйнага гайда (у любым выпадку загляніце ў яго, бо там ёсць шмат карыснай дакументацыі па наладжванні сервера). Такім чынам вы здолееце цалкам кантраляваць месенджар вашай кампаніі і забяспечыць тое, каб даныя з яго не «ўцякалі» з дапамогай гнуткіх наладаў Firewall. Мы зрабілі тэст — танны сервер на Ubuntu з 16 гігабайтамі пастаяннай памяці і гігабайтам аператыўнай даволі добра цягне сервер для невялікай кампаніі.

Чаму апазіцыя пераходзіць на Element

Нам стала вядома, што некаторыя апазіцыйныя структуры ва ўнутранай камунікацыі таксама перайшлі на гэты месенджар. Вось як яны гэта тлумачаць.

«Element — месенджар, які не патрабуе нумара тэлефона для рэгістрацыі, — сказаў «Нашай Ніве» прадстаўнік адной з арганізацый. — Гэта забяспечвае дадатковую ананімнасць ад кантролю спецслужб.

Спецслужбы пры рэгістрацыі новага акаўнта не здолеюць перахапіць СМС-паведамленне, па якім можна вылічыць, які менавіта месенджар усталяваны на прыладзе. Выкарыстанне месенджара разам з ВПН-сэрвісам забяспечвае максімальную ананімнасць для чалавека (карыстальніка)».

Тэхнічныя перавагі Element

«Беларускія анархісты сталі масава выкарыстоўваць Element каля 2020 года, яшчэ да пачатку пратэстаў, як адзін з інструментаў бяспечных зносін у інтэрнэце, — расказаў «Нашай Ніве» адзін з актывістаў анархісцкага руху. — Таксама праз Element мы кантактуем з многімі замежнымі таварышамі.

Element — гэта праграма, якая дазваляе выкарыстоўваць шырокую дэцэнтралізаваную сетку, якая працуе на пратаколе Matrix. І Element не адзіны кліент для гэтага пратакола, хоць і самы папулярны.

Дэцэнтралізацыя дазваляе ствараць серверы на базе Matrix для любых патрэб: як для актывістаў і НДА, гэтак і для звычайных карыстальнікаў. Важна таксама, што сервер для камунікацый праз Element/Matrix можна разгарнуць нават ва ўмовах шырокай блакіроўкі інтэрнэту.

Скразное шыфраванне ў групавых чатах Element уключана па змаўчанні, чаго нельга сказаць пра Telegram, напрыклад. Сам пратакол Matrix пабудаваны на стандартах індустрыі бяспекі, а інфраструктура застаецца адкрытай, любы даследчык можа праверыць, што бяспека сапраўды працуе і ў пратакол не закладзены механізмы яе абыходу.

Пратакол Matrix некалькі разоў праходзіў аўдыты бяспекі. І па выніках аўдыту рэдагаваліся праблемы. Што тычыцца элемента, то складана сказаць, на якой там стадыі знаходзяцца аўдыты. Але за кошт наяўнасці адкрытага зыходнага кода людзі часта праводзяць уласныя невялікія рэсерчы. Навіны аб развіцці бяспекі пратакола можна знайсці ў праекта на сайце — matrix.org/blog/category/security/.

Велізарным плюсам Element у параўнанні з Telegram або Signal таксама з'яўляецца адсутнасць прывязкі да тэлефона, а многія серверы нават не патрабуюць электроннай пошты для рэгістрацыі. Такім чынам, можна не проста бяспечна мець зносіны ў сетцы, але і захоўваць ананімнасць, што вельмі важна для жыхароў аўтарытарных рэжымаў.

Беларуская дзяржава цалкам кантралюе сім-карты беларусаў, а большасць не валодае тэхнічнымі ведамі, каб знайсці сабе «бяспечную» сім-карту, таму беларусам варта карыстацца шыфраванымі месенджарамі, непрывязанымі да тэлефонных нумароў, як Elements», — кажа палітычны актывіст.

Магчымасць хутка мяняць акаўнты, якую дае Elements, таксама падкупляе: для рэгістрацыі новага акаўнта не патрэбная сім-карта. Ананімнасць і прыватнасць — важныя правы людзей.

«Я рэкамендую беларусам унутры краіны пераходзіць хаця б часткова на Element і заклікаць сваё атачэнне гэта рабіць», — кажа актывіст.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
9
Максим Дизайнер/адказаць/
14.03.2023
Много непонятного

Кому вы там нужны в своих Польшах?Даже самим полякам не нужны, только Тихановской, которую здесь все дружно грязью поливаете. ВоЕны света колбасные, мля.
0
Чорт/адказаць/
15.03.2023
Вообще говоря, протокол XMPP в среде программистов не очень ценится. Достаточно почитать комментарии на некоторых популярных IT-шных ресурсах. Иное дело, что сам мессенджер Element разработан весьма не плохо.

На счет Телеграма еще в 2-м году о «ваши сообщения безопасны и абсолютно анонимны» — хотелось кричать во весь голос.

По Viber. Это дыра в безопасности по определению: любое ПО с закрытыми исходниками в качестве безопасного ПО рассматриваться не может в принципе.

Единственное, что забыли авторы и этой статьи, и статьи с анализом приватности мессенджеров, — это Jami. Это тоже опенсорсное приложение. И, что важнее, имеет децентрализованную архитектуру (p2p). Иначе говоря, там нет серверов.
16.03.2023
Матрыксам можна карыстацца толькі ў тым выпадку, калі ты на 100% давяраеш уладальніку сервера, што ён не здасць твой айпішнік. А гэта, мякка кажучы, абмяжоўвае ягонае выкарыстанне
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера