Знайсці
01.03.2023 / 23:172РусŁacБел

У магістраце «Кнігаўка» ўжо больш за 300 удзельнікаў. І да яго можна далучацца

Беларуская рада культуры паведамляе, што ў магістраце «Кнігаўка», у якім аб'яднаныя ахвотныя дапамагчы наладзіць беларускую выдавецкую справу за мяжой, ужо 306 удзельнікаў. А за больш чым два месяцы, што ён працуе, выдавец Андрэй Янушкевіч паспеў выдаць тры новыя кнігі на беларускай мове. 

Далучыцца да супольнасці, якая аб’ядналася, каб дапамагчы выдаўцу Андрэю Янушкевічу аднавіць дзейнасць за мяжой, ніколі не позна.

Выдадзеныя кнігі ўжо цяпер можна замовіць праз сэрвіс Allegro, хутка яны, імаверна, будуць даступныя і на Amazon. Але завяршаецца і распрацоўка асобнай інтэрнэт-крамы «Кнігаўка». Афлайн-асобнікі даступныя ў варшаўскіх Беларускім моладзевым хабе і Цэнтры беларускай салідарнасці.

Кнігі, выдадзеныя цягам апошніх двух месяцаў, — «І ўзыходзіць сонца» Эрнэста Хэмінгуэя, «Кароль» Шчэпана Твардаха і «Персеполіс» Маржан Сатрапі.

Неўзабаве Андрэй Янушкевіч выдасць таксама кнігі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада» Алеся Кудрыцкага, «Вольнеры. Кніга 1» Валера Гапеева, раманы «Вялікі Гэтсбі» Фрэнсіса Скота Фіцджэральда і «Размовы з сябрамі» Салі Руні.

Новыя кнігі, дарэчы, будуць выходзіць і ў электронным варыянце, а «І ўзыходзіць сонца» ўжо прадаецца на Google Books.

Чытайце таксама:

Магістрат «Кнігаўка»: Рада культуры запускае першы праект «беларускага Патрэона»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Пціч/адказаць/
01.03.2023
Вельмі рады памагчы беларускамоўнаму кнігадрукаванню. Асабліва Янушкевіча. Гэта не прадажнамоўныя быццамбеларускія мерапрыемствы. Але, хлопцы, што з бяспекай для ўдзельнікаў? Столькі праколаў за два з паловай гады...
0
Аб’ектыўна кажучы/адказаць/
02.03.2023
Пціч, Ніхто не дасць гарантый бяспекі тым, хто ў Беларусі і плаціць з беларускіх картак. Гэта ж аб’ектыўна немагчыма ў сітуацыі, калі “не да законаў”. Таму гэта прапанова, на жаль, фактычна толькі для эмігрантаў. Што не віна нечая, а бяда.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера