Знайсці
01.03.2023 / 23:526РусŁacБел

У Ганцавіцкім раёне за бесцань прадаюць старую панскую сядзібу ў добрым стане

Яшчэ мінулай вясной за стагадовы панскі дом у Агарэвічах Ганцавіцкага раёна хацелі атрымаць 159 тысяч рублёў. Але так як гэты дом — гісторыка-культурная каштоўнасць, то новаму ўладальніку трэба было падпісаць ахоўнае абавязацельства. Але ахвотных аформіць гэтую куплю дагэтуль не знайшлося, таму цяпер сядзіба выстаўленая на аўкцыён усяго за адну базавую велічыню (37 рублёў), піша «Ганцавіцкі час».

Гэты дом пабудавалі ў 1911 годзе. Спачатку сядзіба належала роду Свяржынскіх, а перабудоўвалі яе пры Апацкіх. У 1939 годзе дом спустошылі, гаспадыню маёнтка саслалі ў Сібір. Дом доўга стаяў закінутым, аднак у пачатку 1990-х яго адрамантавалі і ўсярэдзіне нават абсталявалі невялікую гасцініцу. Увосень 1994-га ў Агарэвічах прымалі конныя спаборніцтвы, якія праходзілі акурат пры гэтым доме.

У розны час сядзібу наведвалі чыноўнікі з урада, прытым найвышэйшага рангу: прэм'еры Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір і Міхаіл Мясніковіч. А з Вялікабрытаніі і Швейцарыі ў Агарэвічы прыязджалі і нашчадкі былых уладальнікаў сядзібы.

Да нядаўняга часу ў сядзібе размяшчалася сталовая работнікаў сельгаспрадпрыемства «Беразавец», аднак урэшце гаспадарцы стала нявыгадна ўтрымліваць гэты аб'ект.

Будынак аднапавярховы, ягоная плошча — 324 «квадраты». Ёсць ацяпленне, вада, электрычнасць, каналізацыя, тэлефон. Ёсць прыбудова, брыгадны дом, танцпляцоўка з мостам, участак больш чым на 2 гектары. Набытак можна выкарыстоўваць пад прадпрымальніцкую дзейнасць або пад жыллё.

Аўкцыён пройдзе 31 сакавіка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
9
Абуральна
2
0
Прежний владелец/адказаць/
02.03.2023
И конюшня есть, можно холопов пороть.
0
Гость/адказаць/
02.03.2023
Разумеется никто не ожидает , что здравомыслящие потомки прежних владельцев будут вкладывать деньги в страну , где ‘’не до законов’’ , а вот иметь такую ‘’работу на почте и перекладке бумаг на обычной работе’’, которая позволяет ‘’ тянуть кредиты на хоромы за 300-500 тысяч евро, и образование оболтусов детей’’, а будучи на пенсии иметь возможность нормально жить я бы пожелал для жителей страны Беларусь. Кстати , за образование для детей именно и платят , чтобы они не стали оболтусами.
0
Гость/адказаць/
02.03.2023
Сегодня , как показывает жизнь , и конюшня не нужна , ибо преступная власть использует всю страну для этого.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930