Знайсці
02.03.2023 / 10:411РусŁacБел

Стогадовы панскі дом прапануюць за 37 рублёў. Ёсць ацяпленне, вада, электрычнасць, каналізацыя, тэлефон і 2 га зямлі

Стогадовы панскі дом у Ганцавіцкім раёне мінулай вясной прадавалі за $64500 у эквіваленце, цяпер гаворка ідзе ўсяго пра 37 рублёў, звярнуў увагу Onliner. Дом пабудавалі ў 1911 годзе, ён належаў памешчыкам Свяржынскім.

Фота: planetabelarus.by

Цяпер дом адносіцца да аграгарадка Агарэвічы Ганцавіцкага раёна. Гэта гісторыка-культурная каштоўнасць, таму новаму ўладальніку трэба будзе падпісаць ахоўнае абавязацельства.

Будынак аднапавярховы, з калонамі, яго плошча — 324 «квадраты». Ёсць ацяпленне, вада, электрычнасць, каналізацыя, тэлефон.

Пры доме ёсць прыбудова, танцпляцоўка з мостам, участак больш чым на 2 гектары перададуць у арэнду на 30 гадоў.

Дом можна выкарыстоўваць пад прадпрымальніцкую дзейнасць ці пад жыллё.

Аўкцыён пройдзе 31 сакавіка.

Яшчэ нядаўна ў сядзібе размяшчалася сталовая работнікаў буйнога сельгаспрадпрыемства «Бярозавец». Аднак з часам гаспадарцы стала нявыгадна ўтрымліваць абʼект, расказвала мясцоваму выданню «Ганцавіцкі час» былая захавальніца панскага дома Галіна Куліноўская. У 90-я гады ХХ стагоддзя пры сядзібе ў Агарэвічах праводзілі конныя спаборніцтвы, не раз сюды прыязджалі і чыноўнікі: тагачасныя старшыня Саўміна Вячаслаў Кебіч, прэмʼер-міністры Міхаіл Мясніковіч і Міхаіл Чыгір.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0
0
Гость/адказаць/
02.03.2023
Результаты хозяйствования по принципу ‘’ни себе , ни людям’’. Пока было выгодно -‘’держали на балансе’’ а теперь ищут ‘’дураков’’ на тридцать лет . Пусть приведут в то состояние , которое было раньше, а тогда и продают. Иначе скоро будут ещё и доплачивать , чтобы кто-нибудь взял на себя ответственность.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930