Знайсці
02.03.2023 / 17:3414РусŁacБел

«Байпол» апублікаваў поўнае ВІДЭА разведкі дронам у Мачулішчах

«Байпол» сцвярджае, што ўдзельнікі плана «Перамога» два тыдні вялі аэраназіранне за самалётам, іх дрон падлятаў да яго, сядаў на радар і паспяхова вяртаўся назад.

«Дзіравая СПА лукашыстаў», — так называецца гэтае відэа.

У апублікаваным відэа няма прыкмет скідання на самалёт выбухоўкі.

Мяркуючы па цені на відэа, разведка рабілася дронам DJI FPV.

«Дрон бесперашкодна пралятае на тэрыторыю аэрадрома, спакойна кружыць вакол найкаштоўнейшага расійскага самалёта і нават ажыццяўляе пасадку прама на яго антэну РЛС (т.зв. «талерку»), а затым проста ляціць.

Можна сказаць, што такім чынам было залічана ўмоўнае знішчэнне борта, бо ў выпадку падрыву БПЛА проста на «талерцы» самалёта або ў яго рухавіку наступствы былі б катастрафічнымі», — піша расійскі вайсковы блогер milinfolive.

Чытайце таксама:

«Байпол» перадаў «Нашай Ніве» кавалак відэа атакі дронамі на расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах

Кіраўнік «Байпол»: «Ва ўсёй сістэме МУС толькі пра гэта і гавораць». Азараў пракаментаваў вылет А-50 з Мачулішчаў

«Гаюн»: А-50 паляцеў у Расію, магчыма, на рамонт. Гэта той самалёт, які мог быць пашкоджаны падчас дыверсіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
5
Ха-ха
18
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
8
1
Anatol Starkou/адказаць/
02.03.2023
Небайпол
Я таксама пры гэта думаў. І зараз ваенны РБ і РФ ведаюць адкуль тыя дроны і іншае пра байпол.
1
даведка/адказаць/
03.03.2023
Ты не изучал иностранный русский в школе?
0
контра/адказаць/
03.03.2023
Небайпол, так надулі, што са зламанай антэнай ён на рамонт у Таганрог паляцеў ?)) Нават Гіркін піша пра гэта
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930