Знайсці
02.03.2023 / 23:3115РусŁacБел

«Усё значна горш». Расійскія Z-каналы ў ярасці ад відэа з дронам у Мачулішчах

«Сам факт неабароненасці авіябазы праз год баявых дзеянняў ужо гаворыць дастаткова і без нашых каментароў», а «пану Шпакоўскаму» лепш памаўчаць.

Фота: Байпол

Арганізацыя былых беларускіх сілавікоў «Байпол» 2 сакавіка выклала відэа, на якім маленькі дрон бесперашкодна залятае на вайсковы аэрадром у Мачулішчах і спакойна прызямляецца на мегакаштоўны расійскі ваенны самалёт A-50.

На гэта відэа адразу адрэагавалі папулярныя расійскія тэлеграм-каналы, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне.

Рэакцыю некаторых з іх мы прыводзім унізе.

Гіркін (Стралкоў): «Мне вядома, куды паляцеў пашкоджаны самалёт»

Былы міністр абароны так званай «ДНР» на само відэа не адрэагаваў, аднак адказаў беларускаму прапагандысту Шпакоўскаму, які крытыкаваў яго і іншых расійскіх «калег» за распаўсюджванне навіны аб дыверсіі ў Мачулішчах. 

Kotsnews: «Дзіравая сістэма СПА» 

Афіцыёзны расійскі ваенкар Аляксандр Коц у сваёй рэакцыі на відэа з Мачулішчаў напісаў, што гэта сведчыць пра дзіры ў саюзнай сістэме СПА.

Анатоль Шарый: «Хаха»

Першапачаткова Шарый падумаў, што першы скарочаны фрагмент відэа ад «Байпол» будзе адзіным за сёння.

Ён памыліўся.

Мардан: «Усё значна горш»

Яшчэ адзін Z-ваенкар падзяліўся падвойнай рэакцыяй: на першы фрагмент відэа і на яго поўную версію.

Ён заявіў, што факт атакі ёсць, і ўзгадаў абяцанне Лукашэнкі неадкладна адказаць на любыя правакацыі на тэрыторыі Беларусі.

Военный Осведомитель: «У выпадку падрыву дрона на талерцы або ў рухавіку былі б катастрафічныя наступствы»

Гэты тэлеграм-канал таксама адрэагаваў на дзве версіі відэа ў Мачулішчах.

Ён піша, што дрон спакойна кружыць над найкаштоўным ваенным самалётам, а таксама ўказвае на той факт, што само відэа дэманструе неабароненасць баз з расійскай авіяцыяй.

Чытайце яшчэ:

Красамоўна. Што лукашэнкаўскія каналы напісалі пра выбухі ў Мачулішчах

Кіраўнік «Байпол»: «Ва ўсёй сістэме МУС толькі пра гэта і гавораць». Азараў пракаментаваў вылет А-50 з Мачулішчаў

Беларускі Гаюн: Расійскі самалёт у Мачулішчы не вярнуўся

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
£€₽$/адказаць/
03.03.2023
Сапраўды, лепш паказальна бамбанулі на радары ці ў рухавіку, тады вынікі былі б катастрафічнымі. Зноў пашкадавалі.
1
Пардон, мадам, уточненіе/адказаць/
03.03.2023
олеся то жопушкина, у генералов свои дуэли, для толстых натур: подковёрные, подстольные, из-за угóльные...
1
лі тва рь лі я дрожаўая/адказаць/
03.03.2023
ды што яны...
калі самі беларусы не прызнаюць, што ёсць нейкія там беларусы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера