Знайсці
02.03.2023 / 21:254РусŁacБел

Беларускі турбізнэс сёлета не будзе ў стане задаволіць попыт на выязны турызм

Старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Руслан Сегянюк расказаў пра беларускія перспектывы гэтага года з выязным турызмам. Паводле яго, цяпер засталося ўсяго чатыры кірункі з вылетам на адпачынак непасрэдна з Беларусі.

Руслан Сегянюк

«Масавых выязных кірункаў з вылетам з Беларусі засталося ўсяго чатыры: Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Егіпет, Грузія і Турцыя», — пералічыў усё, што засталося, Сегянюк.

Пры гэтым ён папярэдзіў, што з-за абмежаванняў і розных санкцый, а таксама невялікай колькасці кірункаў і правазных магчымасцяў, беларускі турбізнэс не зможа задаволіць попыт беларусаў на адпачынак у 2023 годзе.

«І гэта нават з улікам таго, што кошт адпачынку падняўся, а таксама ўскладнілася лагістыка і больш часу трэба правесці ў дарозе», — адзначыў Руслан Сегянюк.

Напрыклад, на адно месца на курортах Грузіі ў мінулым сезоне прэтэндавалі 2-3 беларусы, і ўсіх ахвотных перавезці не здолелі. Такая тэндэнцыя мае захавацца і сёлета, бо колькасць самалётаў у «Белавія» не павялічыцца, а колькасць кірункаў таксама наўрад ці вырасце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
0
Преобразователь/адказаць/
02.03.2023
Беларусам непатрэбен адпачынак, работу давай !
1
Румб/адказаць/
02.03.2023
А что Астана, Ташкент звезда Востока, Будва ?
1
а ёпэрэсэтэ/адказаць/
02.03.2023
а ёпэрэсэтэ
С = Стабильность
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930