Знайсці
02.03.2023 / 22:216РусŁacБел

Кубракоў паабяцаў «апрацаваць» па «ПВК Родан» кожную школу

Кіраўнік МУС Іван Кубракоў падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры падзяліўся планамі і распавёў, што міліцыя збіраецца рабіць пасля тых сходаў падлеткаў з «ПВК Родан», якія адбываліся апошнімі днямі. Адказ быў дастаткова прагназаваны.

Паводле заявы Кубракова, у планах яго падначаленых — «апрацаваць» кожную беларускую школу.

«Сумесна з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі мы будзем працаваць па кожнай школе, даводзіць інфармацыю», — паставіў Кубракоў амбіцыйную мэту.

Прыцягнуць да справы і класных кіраўнікоў, якія будуць абавязаныя ўплываць на бацькоў, каб тыя, у сваю чаргу, уплывалі на дзяцей.

Урэшце, ёсць намер працаваць на апярэджанне і «не дапусціць распаўсюджвання гэтых заклікаў на тэрыторыі Беларусі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
0
Терра /адказаць/
03.03.2023
Апрацуюць хутка лукамилицию кубракова и их гумавыя дубинки зусунуць им самим жа.
0
Richard Wagner /адказаць/
03.03.2023
Гэта ж наколькі яны вычысцілі краіну, што для абгрунтавання расходаў на сілавы блок даводзіцца займацца прышчавымі аматарамі анімэ... Хто наступны? Гурткі філатэлістаў, аматары вязання, калекцыянеры пласцінак?
0
Министр такой министр/адказаць/
03.03.2023
Откуда детям приходят рассылки министр узнать не может или не хочет? И за что ваш хваленый ОАЦ зарплату получает...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930