Знайсці
02.03.2023 / 22:395РусŁacБел

У Бярэзінскім запаведніку правялі перапіс жывёл па слядах

У Бярэзінскім біясферным запаведніку правялі зімовы падлік жывёл па слядах. Гэтым займаліся супрацоўнікі лясніцтваў, а таксама егерскай і паляўнічай службы пад кантролем спецыялістаў навуковага аддзела запаведніка, паведамляе яго прэс-служба.

Дзякуючы даследаванням высветлілася, што колькасць высакароднага аленя сёлета павялічылася амаль на траціну ў параўнанні з мінулым годам. Колькасць рысі застаецца па— ранейшаму стабільнай — у запаведніку жывуць каля 20 асобін.

У параўнанні з мінулым годам істотна вырасла колькасць як драпежнікаў (лісіц, куніц), так і іх ахвяр (зайца-русака, зайца-беляка, вавёркі).

У той жа час колькасць казуль зменшылася. Гэта можа быць звязана з павелічэннем на тэрыторыі запаведніка колькасці ваўкоў — сёлета іх налічылі 35 асобін.

Падчас правядзення ўлікаў у Домжарыцкім, Зарэчным і Цярэшкінскім лясніцтвах знайшлі сляды чатырох мядзведзяў. Прычынай іх ранняга абуджэння, відаць, стала адліга ў лютым.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
о море море/адказаць/
03.03.2023
Жвір,
в Латвии медведи есть? 
0
Жвір/адказаць/
03.03.2023
Так. У Латгалэ і Відзэмэ. Нават на ўзбярэжжы іх бачылі, паміж Айнажі й Салацгрывай, гэта Лімбажскі раён.
0
і Відзэмэ.../адказаць/
04.03.2023
как интирэсна...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930