Знайсці
03.03.2023 / 16:02РусŁacБел

Роля Расіі ў эканоміцы Германіі становіцца маргінальнай

Усходні камітэт нямецкай эканомікі падвёў вынікі германа-расійскага гандлю ў 2022 годзе. І ён не бачыць перспектыў для паляпшэння сітуацыі ў будучыні, піша DW.

Фота: pixabay.com

«Пастаўкі з Германіі ў Расію ў 2022 годзе драматычна зменшыліся, склаўшы толькі 15 мільярдаў еўра, што на 12 мільярдаў, або на 45% менш, чым у даваенным 2021 годзе, гэта значыць амаль напалову, — канстатаваў выканаўчы дырэктар Усходняга камітэта нямецкай эканомікі Міхаэль Хармс (Michael Harms). — Тым самым Расія абвалілася з 15-га месца ў спісе найважнейшых нямецкіх экспартных рынкаў на 23-е».

Вакуум у нямецкім знешнім гандлі Расія не пакінула. У цэлым мінулы год стаў для Усходняга камітэта рэкордным. Абʼём гандлю з краінамі рэгіёна павялічыўся на 12% і дасягнуў у 2022 годзе 562 мільярды еўра. Гэта больш, чым гандаль ФРГ з КНР і ЗША разам узятымі.

Пры гэтым найважнейшымі гандлёвымі партнёрамі Германіі ў гэтым рэгіёне застаюцца Польшча і Чэхія, якія ўжо даўно абагналі Расію, зараз да іх далучылася і Венгрыя, прычым са значным адрывам ад РФ. Польшчу Хармс назваў асабліва «ўражальнай гісторыяй поспеху».

Паводле ацэнкі Усходняга камітэта, у агляднай перспектыве нармальных эканамічных адносін з Расіяй у Германіі не будзе. «Змены магчымыя толькі ў тым выпадку, калі ў Маскве возьме верх прынцыпова іншая палітыка», — растлумачыў Хармс.

Ён распавёў пра тое, што многія яго суразмоўцы з ліку кіраўнікоў, якія ўваходзяць ва Усходні камітэт, нават не разлічваюць дажыць да такога моманту. «Тэму Расіі яны стратэгічна ўжо спісалі, і я не бачу патэнцыялу для развіцця германа-расійскіх эканамічных адносін у будучыні», — прызнаўся Хармс у інтэрвʼю DW.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера