Знайсці
04.03.2023 / 12:42РусŁacБел

Стала вядома, колькі снарадаў выпускае Украіна штомесяц і колькі плануе. Лічбы ўражваюць

Украіна звярнулася да ЕС з просьбай дасылаць Кіеву 250000 артылерыйскіх снарадаў на месяц, каб паменшыць востры дэфіцыт, які абмяжоўвае яе прасоўванне на полі бою.

 

 Фота: Мінабароны Украіны

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў звярнуўся ў лісце да краін-удзельніц ЕС з просьбай пастаўляць Украіне па 250 тысяч артылерыйскіх снарадаў на месяц. Пра гэта піша «УП» са спасылкай на Financial Times, у распараджэнні якой апынуўся ліст Рэзнікава.

У лісце да сваіх калег з ЕС Рэзнікаў даводзіць, што артылерыя іграе «вырашальную ролю ў знішчэнні ваеннай моцы саперніка».

Паводле яго, у сярэднім Украіна выпускала 110 000 снарадаў калібру 155 мм на месяц — гэта чвэрць ад той колькасці, якую выкарыстоўвала Расія.

 «Калі б мы не былі абмежаваныя колькасцю наяўных артылерыйскіх снарадаў, мы маглі б выкарыстоўваць увесь боекамплект, а гэта 594000 снарадаў за месяц», — паведаміў Рэзнікаў, маючы на ​​ўвазе магутнасць артылерыйскіх сістэм, даступных Украіне.

«Паводле нашых ацэнак, для паспяховага выканання задач на полі бою мінімальная патрэбнасць складае не менш як 60 працэнтаў ад поўнага боекамплекту, або 356400 снарадаў на месяц», — дадаў міністр.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829