Знайсці
04.03.2023 / 13:0811РусŁacБел

«Рускі добраахвотніцкі корпус» сцвярджае, што ўзгадніў з Украінай аперацыю ў Бранскай вобласці

Камандзір «Рускага добраахвотніцкага корпуса» Дзяніс Нікіцін у інтэрвʼю Financial Times заявіў, што ўлады Украіны ведалі пра аперацыю «Рускага добраахвотніцкага корпуса» у Бранскай вобласці. «Інакш яна проста не магла б прайсці».

«Як вы сабе ўяўляеце, каб я прайшоў там ноччу ў цемры? Ёсць замінаваныя масты, ёсць камеры, беспілотнікі з цеплавізарамі, ёсць схаваныя назіральныя пункты. Калі б я ні з кім [ва Узброеных сілах Украіны] гэта не ўзгадніў… Я думаю, мы былі б проста знішчаныя».

Нікіцін расказаў, што ў аперацыі ўдзельнічала каля 45 чалавек, многія з іх, паводле яго, — члены партызанскай падпольнай сеткі на тэрыторыі Расіі.

Ён таксама паведаміў, што ў адной з вёсак сапраўды адбылася перастрэлка, але, паводле яго слоў, яму нічога не вядома пра ахвяр сярод мірнага насельніцтва.

«Яны [улады РФ] адчулі, наколькі яны безабаронныя. Мы бегалі і працавалі ў прымежнай зоне, якая павінна быць пад найстражэйшай аховай… Галоўнае было нагадаць расіянам… Вы можаце і павінны брацца за зброю. Мы падтрымаем усіх, хто хоча адхіліць гэтых крамлёўскіх узурпатараў ад улады», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Што адбываецца ў Бранскай вобласці пасля нападу дыверсантаў

Дзіўныя несупадзенні ў гісторыі пра «дыверсантаў» на Браншчыне 

«Нас на гэтай задачы было 45 чалавек». «Важныя гісторыі» пагутарылі з адным з байцоў «Рускага добраахвотніцкага корпуса»

«Бойцеся сваіх партызан». У офісе прэзідэнта Украіны пракаментавалі сітуацыю ў Бранскай вобласці

«Паднімайце бунт». Адказнасць за падзеі ў Бранскай вобласці ўзяў на сябе «Рускі добраахвотніцкі корпус»

У розных гарадах Расіі — выбухі, атакі беспілотнікаў, нават «пранікненне ДРГ»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2
04.03.2023
Няўжо аніхто не зразумеў на каго была разьлічына акцыя?)))
1
клаус/адказаць/
04.03.2023
Жвір, гэта не вайсковая, а палітычная акцыя. Прывітанне Луку
0
аха-ха-ха/адказаць/
04.03.2023
Главное управление разведки Минобороны Украины обратило внимание на заявление «РДК», назвав события в Брянской области «продолжением трансформации России, ее очищением и освобождением от диктатуры Путина». В командовании ВСУ «Север» заявили, что «враг может прибегать к провокациям и пытаться дискредитировать ВСУ». 23 февраля командование «Север» сообщало, что в Черниговской области, граничащей с Брянской, заметили военную технику без опознавательных знаков и людей в камуфляжах, похожих на униформу украинских военных. В командовании тогда заявили, что российская сторона может готовить провокации с целью обвинить Украину в нарушении территориальной целостности.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930