Ордэн ад ГУР атрымала кіеўская блогерка з рэпутацыяй эскортніцы
Ва Украіне — новы скандал. Аксана Валашчук, вядомая як Ксюша Манекен, атрымала ўзнагароду Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны — медаль «За садзейнічанне вайсковай выведцы Украіны» II ступені. Як вынікае з яе сторыз, медаль быў уручаны падчас сустрэчы дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіла Падаляка з Instagram-блогерамі.
Усе фота: maneken007 / Instagram
У сторыз дзяўчына напісала, што інстаграм і тое, што людзі там бачаць, — 5% ад яе сапраўднага жыцця і паабяцала пасля перамогі распавесці, за што яе ўзнагародзілі.
У сеціве абурыліся. Дзяўчыне згадалі яе заявы 2015 года, што ёй абыякава, чый Крым, і тое, што яна мае рэпутацыю эскортніцы.
«Так, хлопцы, я разумею ваш боль. Комік стаў прэзідэнтам, «эскортніца» атрымала ордэн. А вы, усе такія «правільныя», не атрымалі ад гэтага жыцця ніх*я».
Яна дадала, што лепш было б, каб кожны рабіў нешта, каб наблізіць перамогу, а не шукаў здраду сярод сваіх.






Спецслужбы ва ўсе часы вербалі эскортніц і г.д.
Таму што ім прасцей увайсці ў давер