Украіна заканчвае ацяпляльны сезон з прафіцытам магутнасці, а таксама з дастатковымі запасамі газу і вугалю
Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Герман Галушчанка падчас пашыранага пасяджэння прэзідыума кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад пры прэзідэнце Украіны, піша «Украінская праўда».
Кіраўнік украінскага Мінэнерга паведаміў, што ўсяго з кастрычніка мінулага года па энергетычнай інфраструктуры Украіны Расіяй была здзейсненая 31 паветраная атака, з якіх 14 — масіраваныя ракетныя ўдары і 17 — атакі групамі дронаў-камікадзэ.
Трапілі пад атакі ключавыя энергетычныя аб'екты: цеплавыя электрастанцыі, цеплаэлектрацэнтралі, гідра- і гідраакумулюючыя станцыі, падстанцыі сістэмы перадачы. Акрамя таго, на сёння частка ўкраінскіх генеруючых магутнасцей знаходзіцца пад часовай акупацыяй.
Аднак, нягледзячы на разбурэнні, па словах міністра, украінскія энергетыкі змаглі захаваць энергасістэму цэласнай, «калапсу, на які так спадзяваўся вораг, не здарылася».
«Мы выходзім са складанай зімы цалкам забяспечанымі палівам — па стане на 3 лютага запасы вугалю на складах ТЭС і ЦЭЦ складаюць 1160 тысяч тон. Гэта на 375 тысяч тон больш, чым на аналагічную дату мінулага года. Запасы прыроднага газу ў падземных сховішчах Украіны складаюць — 9,7 млрд кубічных метраў (блізка да леташніх аб'ёмаў)», — адзначыў Галушчанка.
Кіраўнік Мінэнерга Украіны адзначыў, што пачалася падрыхтоўка да наступнага ацяпляльнага сезона. У прыватнасці, праводзяцца рамонты пашкоджаных генеруючых магутнасцей, якія мэтазгодна аднаўляць. Ажыццяўляецца аднаўленне сістэмы перадачы і сістэм размеркавання, рэалізуюцца праекты па будаўніцтве малой газавай генерацыі, размеркаванай па населеных пунктах, і асобным спажыўцам.






што там Гольфстрым?