Знайсці
04.03.2023 / 23:095РусŁacБел

Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы

Іерарх дзякуе лекарам і ўсім, хто за яго моліцца.

3-га сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў выпісаны з бальніцы. Вярнуўшыся дадому, заслужаны іерарх праз партал Catholic.by падзякаваў Богу, лекарам і ўсім, хто за яго моліцца.

«Калі з вуснаў лекараў-анколагаў пачуў дыягназ «меланома», то, усведамляючы сур’ёзнасць хваробы, паўтарыў словы Святога Пісання: «Калі прымаем ад Бога дабро, то чаму не можам прыняць зло?» (пар. Ёў 2, 10), бо, можа, прыйшоў час, калі станаўлюся непатрэбным слугой (пар. Лк 27, 10). Даверыў сябе Богу і маліўся аб здароўі, але пры гэтым згаджаўся з Божай воляй.

З такім настроем лёг на аперацыйны стол з вераю, што, з Божай дапамогай і заступніцтвам Марыі, лекары змогуць зрабіць усё магчымае.

Сёння, калі выйшаў са шпіталя, дзякую Богу за паспяховы курс лячэння.

Дзякую лекарам за іх прафесіяналізм і ахвярнае служэнне хворым.

Словы ўдзячнасці кірую беларускім біскупам, святарам, кансекраваным асобам, вернікам і людзям добрай волі за малітвы і салідарную падтрымку.

Дзякую тым, хто маліўся за мяжой і ўспамагаў у гэты час новых выпрабаванняў.

Няхай Усемагутны Бог аддзячыць усім вам сваім шчодрым благаслаўленнем, а Божая Маці ахінае плашчом сваёй апекі, аб чым малюся.

Надалей ускладаю надзею на Бога, Найсвяцейшую Панну Марыю і лекараў.

З просьбай аб малітве і духоўнай падтрымцы паўтараю словы Хрыста: «Ойча, калі Ты жадаеш, адхілі ад Мяне гэты келіх. Але не Мая воля, а Твая няхай станецца» (Лк 22, 42).

З надзеяй хутка вярнуцца да пастырскага служэння людзям, малітоўнай памяццю і бласлаўленнем у імя Айца, і Сына, і Духа Святога».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
46
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5
0
8 Марта/адказаць/
05.03.2023
дочка Максима Дизайнера, Вместо того, чтобы делать подарки другим, было бы лучше купить интеллект, человечность и вежливость для себя — и затем использовать их ежедневно.
8
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
05.03.2023
8 Марта, а что делает  ̶в̶е̶ж̶л̶и̶в̶ы̶й̶,̶ ̶о̶б̶л̶а̶д̶а̶ю̶щ̶и̶й̶ ̶и̶н̶т̶е̶л̶л̶е̶к̶т̶о̶м̶ искренний человек, наблюдая в цирке клоуна в нелепой одежде (для клоуна это обязательно), но совсем несмешной номер -
1) все-таки улыбается из вежливости и хлопает
2) или освистывает и забрасывает его помидорами ?
5
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
05.03.2023
милая, а вы видели Aula Paolo VI ?
и что думаете? похоже-не похоже здание внешне и внутри на голову змеи? если похоже, то случайно ли это?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930