Знайсці
05.03.2023 / 16:0416РусŁacБел

«Метадам «пальцам у неба». Пасля дыверсіі ў Мачулішчах адбываюцца аблавы і ператрусы

Пра гэта «Нашай Ніве» паведамляюць людзі з розных мясцовасцей.

Сілавікі прыходзяць з вобшукамі да розных людзей пры падазрэнні на датычнасць да атакі на расійскі самалёт-разведчык А-50 на аэрадроме Мачулішчы 26 лютага.

«Здаецца, дзейнічаюць метадам «пальцам у неба». Ходзяць да тых, у каго ёсць дроны, лёгкаматорнікі, ходзяць па людзях, якія жывуць вакол Мачулішчаў», — напісаў нам чалавек з Беларусі.

Па інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», у суботу і нядзелю супрацоўнікі КДБ праводзілі вобшукі і затрымлівалі людзей у Мінскім раёне. Паведамляецца, што бяруць усіх, хто пераследаваўся па адміністрацыйных палітычных артыкулах з 2020 па 2023 год. Людзей пасля ператрусаў вязуць у СІЗА КДБ. Праваабаронцам вядома мінімум аб дзясятку такіх выпадкаў.

Вядома таксама, што ўсіх, хто выязджае з Беларусі за мяжу, узмоцнена правяраюць і нават дапытваюць. Тое самае адбываецца ў тым ліку на мяжы Беларусі і Расіі

Калі вы ведаеце больш і ваша інфармацыя можа дапамагчы іншым людзям зберагчы свабоду, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на [email protected] ці [email protected]. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Нагадаем, што ініцыятыва сілавікоў супраць дыктатуры «Байпол» 26 лютага паведаміла, што на вайсковым аэрадроме Мачулішчы пад Мінскам раніцай таго ж дня прагучалі два выбухі, якімі быў пашкоджаны расійскі самалёт далёкай радыёлакацыйнай разведкі А-50.

«Байпол» паведаміў, што дыверсію ажыццявілі ўдзельнікі плана «Перамога» і што выбухі пашкодзілі пярэднюю і цэнтральную часткі самалёта. Пазней з'явіліся відэа, як беспілотнікі падпольшчыкаў падлятаюць і сядаюць на кабіну і радар самалёта.

Кіраўнік «Байпол» Аляксандр Азараў заявіў, што самым складаным было падрыхтаваць эвакуацыю людзей, якія ў гэтым удзельнічалі. Азараў не стаў раскрываць падрабязнасці аперацыі. 

Беларускія афіцыйныя СМІ і праўладныя блогеры чатыры дні ніякім чынам не каментавалі таго, што здарылася ў Мачулішчах.

«Не выключаю, што могуць затрымліваць актывістаў і прыпісваць ім удзел у плане «Перамога», — дапускаў Азараў.

Існуе таксама версія, што за дыверсіяй маглі стаяць не беларускія партызаны, а ўкраінскія спецслужбы.

«Кожны агучвае версію, якая яму выгадная. Каб мы не ведалі дакладна, што гэта беларускія партызаны, то нічога б не казалі. Лукашысты кажуць, што намі кіруюць спецслужбы замежных дзяржаў, гэта няпраўда. Беларускія партызаны працуюць самастойна. Няхай лукашысты чакаюць працягу», — казаў кіраўнік «Байпол».

Расійскі самалёт далёкай разведкі ДРЛВ А-50 каштуе больш за 330 мільёнаў даляраў. Усяго такіх самалётаў у Расіі, спраўных і няспраўных, дзевяць. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.

«Байпол» сцвярджаў, што самалёт больш не ўзляціць. У сваю чаргу, лукашэнкаўцы пазней сталі сцвярджаць, што з самалётам абсалютна нічога не здарылася. Самалёт, аднак, 2 сакавіка ўзляцеў і пераляцеў на рамонт у расійскі Таганрог, што можа азначаць, што пашкоджанні не маглі быць ліквідаваныя на месцы і былі не настолькі сур'ёзныя, каб машына не магла лятаць. 

Чытайце таксама:

«Усё значна горш». Расійскія Z-каналы ў ярасці ад відэа з дронам у Мачулішчах

Чым Лукашэнка можа адказаць на дыверсію ў Мачулішчах?

У розных раёнах краіны з раніцы стаяць пасты ДАІ, правяраюць машыны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
3
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
49
3
Valadzimir/адказаць/
06.03.2023
Вынік жэстачайшай аблавы за дзёрзкую дыверсію супраць суперкаштоўнага ваеннага самалёта ва ўмовах вайны - затрымана ажно цэлых дзесяць чалавек! А я адразу быў падумаў што пару соцень.
4
Anatol Starkou/адказаць/
06.03.2023
Илья, і яшчэ адзін камент дадам да твайго 

Тут быў на форуме НН яшчэ адзін нік, якога помню па старым часам, дык некуды дзеўся. Пісаў тыт на форуме: ён з жонкай і дзіцем у Плольшчы. На здроўе. 
А цяпер чытай свой камент: Да нармалёва мне тут у Польшчы. На здроўе.
Розніцу бачыш? Той мой стары знаёмы па НН и жонку туды папёр і дзіцё, пра якое не думаў. І Польшча за яго не будзе думаць. Бо дома ў РБ у сваёй талерцы дзіцё гадавалася і ў школу пайшло,  а ў Польшчы яму будзе ой як кепска, дый потым коледж ці ўнівер НА НЕ РОДНАЙ МОВЕ.

А ты значит один-одинёшенек в Польшчы? Ну-ну. 
0
Тэкля/адказаць/
06.03.2023
Не толькі ў Мінскім раёне вобшукі, але і па Мінскай вобласці
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930