Знайсці
06.03.2023 / 00:412РусŁacБел

Ютуб выдаліў канал Вавана і Лексуса. Апошняя ахвяра расійскіх пранкераў — экс-кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі

Ютуб спачатку заблакаваў, а затым выдаліў канал скандальна вядомых крамлёўскіх пранкераў Вавана і Лексуса. Пра гэта 5 сакавіка паведамілі самі пранкеры ў сваім тэлеграм-канале. Прычына — парушэнне правілаў супольнасці ютуба. Але пранкеры лічаць, што гэты крок быў звязаны з іх нядаўнім розыгрышам былога кіраўніка брытанскага МЗС Уільяма Хэйга.

Ваван (Уладзімір Кузняцоў) і Лексус (Аляксей Сталяроў). Фота: старонка пранкераў у фэйсбуку

«Наш канал заблакавалі. Пастараліся Вялікабрытанія і лорд Хэйг. Мабыць, чым больш гучаць сакрэты заходніх чыноўнікаў, тым хутчэй яны спрабуюць іх прыкрыць», — напісалі Ваван і Лексус, назваўшы рашэнне палітычным крокам і дыскрымінацыяй.

Напярэдадні Уладзімір Кузняцоў (Ваван) і Аляксей Сталяроў (Лексус) пагаварылі з былым лідарам Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі і экс-міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Уільямам Хэйгам ад імя экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Поўнае відэа было апублікавана 1 сакавіка.

Нагадаем, што расійскія пранкеры Ваван і Лексус праславіліся дзякуючы званкам-розыгрышам многім знакамітасцям планеты.

Сярод іх «ахвяр» былі такія вядомыя асобы, як Святлана Алексіевіч, Стывен Кінг, Джоан Роўлінг, Элтан Джон, Борыс Джонсан, Анджэй Дуда, Пятро Парашэнка, Міхаіл Саакашвілі і нават Аляксандр Лукашэнка.

Таксама пранкеры некалькі разоў разыгрывалі еўрапейскіх палітыкаў, тэлефануючы нібы ад асобы Святланы Ціханоўскай (так яны тэлефанавалі членам парламента Даніі і кіраўніку Еўрапарламента).

Чытайце яшчэ:

У інтэрнэце апублікавалі відэа, як камандуючы расійскай групоўкай у Беларусі танцуе аголены. Інтрыга — для каго

У Вільні выступіў скандальны расійскі рэпер. Перад канцэртам прайшла акцыя пратэсту, не абышлося без бойкі і затрыманняў

Байдэну паспяхова выдалілі пухліну скуры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
1
А лексус пересядет на калину/адказаць/
06.03.2023
Давно пора было забанить этих фсбэшников
0
Інфініці/адказаць/
06.03.2023
Гэбэшныя хлопчыкі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930