Знайсці
05.03.2023 / 20:559РусŁacБел

На размініраванне ўсёй тэрыторыі Украіны можа спатрэбіцца 70 гадоў

Пра гэта заявіла міністр эканомікі краіны Юлія Свірыдзенка.

Украіна. Фота: тэлеграм-канал палка Каліноўскага 

«Для вырашэння гэтай праблемы ў найкарацейшыя тэрміны патрэбна магутная падтрымка міжнародных партнёраў: фінансавая, тэхналагічная, арганізацыйная», — сказала яна.

Свірыдзенка таксама выказала здагадку, што для сінхранізацыі і каардынацыі намаганняў па размініраванні краіны неабходна стварыць аналаг фармату «Рамштайн», які займаецца вайсковай падтрымкай.

Кантактная група па абароне Украіны, вядомая як «фармат «Рамштайн», — гэта міжнародная кааліцыя, удзельнікі якой аказваюць вайсковую дапамогу Украіне ў супрацьстаянні расійскаму ўварванню 2022—2023 гадоў. У працы групы ўдзельнічае больш за 50 краін — усе краіны блока НАТА, большасць дзяржаў ЕС і саюзнікі з Афрыкі і Азіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
06.03.2023
А кольки гадоу спатрэбицца ,каб "разминираваць" лукашызм???
0
six feet under /адказаць/
06.03.2023
не с хе ма то 3, уключаць мазгі і глядзі на загалоўнае фота.
0
Кавуньчык/адказаць/
07.03.2023
six feet under , пересчет ванек и рашистов окончен
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера