Знайсці
05.03.2023 / 21:308РусŁacБел

Прапагандыст Уладзімір Салаўёў заявіў, што трапіў пад абстрэл пад Вуглядарам

Расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў пацвердзіў, што трапіў пад артылерыйскі абстрэл падчас наведвання размяшчэння 155-й брыгады марской пяхоты УС РФ пад Вуглядарам у Данецкай вобласці. Пра гэта ён расказаў у нядзелю, 5 сакавіка, у эфіры праграмы «Нядзельны вечар з Уладзімірам Салаўёвым» на тэлеканале «Расія-1».

Уладзімір Салаўёў

Прапагандыст паведаміў, што ўкраінская артылерыя адкрыла інтэнсіўны агонь па населеным пункце, дзе якраз праходзіла яго сустрэча з расійскімі вайскоўцамі.

«Але нічога, усё абышлося. Думаю, вайсковая контрразведка разбярэцца, адкуль вораг даведаўся аб нашых перамяшчэннях», — сказаў ён.

Уладзімір Салаўёў разам са здымачнай групай паехаў пад Вуглядар, каб падтрымаць вайскоўцаў пасля з'яўлення інфармацыі пра вялізныя страты марпехаў 155-й брыгады і падняць іх баявы дух. Аднак, калі Салаўёў прыехаў на месца размяшчэння марпехаў, па населеным пункце ўдарыла артылерыя УСУ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Айвенгр/адказаць/
06.03.2023
Наздаваў там, напэўна, цэлы чамадан аналізаў :)
0
Алек. Ру/адказаць/
06.03.2023
Можа, таксама І 5ю кропку разбурыла?))))))))))))
0
Железный Дровосек /адказаць/
06.03.2023
Дый годзе—дзе ён тут патрапіў? Калі б трапіў—не сядзеў бы зараз у чалавечаскай вопратцы Ральфа Ларэна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930