Знайсці
06.03.2023 / 15:519РусŁacБел

Ціханоўская пра свой прысуд: Сёння я думаю пра тых, каму суд даў рэальныя, а не завочныя тэрміны

Святлана Ціханоўская адразу пасля вынясення ёй судом завочнага прысуду ў 15 гадоў пазбаўлення волі выказалася, што пра гэта думае і як ацэньвае.

«Я не думаю пра тое, што яны хацелі сказаць мне сваім «прысудам». З ім ці без яго — я і дэмакратычныя сілы рабілі і працягнем рабіць усё магчымае, каб вызваліць нашых палітычных зняволеных і прывесці нашу краіну да дэмакратычных перамен», — заявіла Ціханоўская.

У той жа час яна кажа: «Сёння я думаю пра тых, каму рэжым даў рэальныя, а не завочныя тэрміны. 5, 16, ці 22 гады…»

Урэшце, Ціханоўская папярэдзіла выканаўцаў злачынных загадаў, сярод якіх суддзі і пракуроры:

«Няхай яны лепш падумаюць пра сябе самі: бо Лукашэнка не стане абараняць іх у сапраўдным, незалежным судзе, для якога беларускія юрысты ўжо сабралі дастатковую колькасць сведчанняў. Ён будзе ратаваць толькі сябе і сваё блізкае кола. Дык ці варта падстаўляць саміх сябе дзеля абароны таго, хто і так асуджаны на правал?»

Чытайце таксама:

Святлане Ціханоўскай прысудзілі 15 гадоў, Латушку — 18

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
31
Панылы сорам
5
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3
07.03.2023
гэлька, каб яна сапраўды дуіала то шукаоа б шляхі вырашэння, а так пошукаў ня бачна абсалютна, толькі банальнае "ўзмацніць ціск" але гэта ку...а зусім не працуе, толькі беларусаў на радзіме болей гнабяць. Карацей трэба нешта рабіць але вы неверагодныя нічога не робіце ад слова зусім! Нарабілі абы чаго, а расхлебваць нам, беларусам.
0
Грышка /адказаць/
07.03.2023
Том, Якое рашэньне Вы прапануеце? Падзяліцеся са Сьветаю, каб дапамагчы ёй.
0
страусіная ферма/адказаць/
08.03.2023
Грышка , дапамагчы чым?
грашыма? дык гэтага ў яе бадай аж занадта)
а мазгамі ёй па ходу 0 жадаючых дапамагчы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930