Знайсці
06.03.2023 / 22:186РусŁacБел

Louis Vuitton трапіў у скандал з-за анонсу сваёй новай жаночай калекцыі адзення

Дом моды вырашыў ужыць колеры французскага сцяга, аднак карыстальнікі сацсетак убачылі ў гэтым зусім іншы падтэкст.

Фота: Louis Vuitton, instagram

Французскі дом моды Louis Vuitton у сваім інстаграме анансаваў прэзентацыю новай жаночай калекцыі адзення, якая справакавала скандал.

Рэч у тым, што ў відэаанонсе прэзентацыі выкарыстоўваліся колеры французскага сцяга і літара V (адна з літар назвы дома моды), што выклікала шквал абурэнняў ва ўкраінцаў і лютае захапленне ў расейцаў.

Першыя ўбачылі ў гэтым сімвал расійскай агрэсіі ва Украіне і спалучэнні колераў сцягоў Расіі і так званай непрызнанай «ДНР». Другія дзіка ўзрадаваліся таму факту, што дом моды быццам падтрымлівае Расію ў вайне і «сумуе па расійскіх кліентах». 

Прыклады рэакцый украінскіх (злева) і расійскіх (справа) карыстальнікаў

Таксама гэтую публікацыю паспелі пракаментаваць украінскія і расійскія афіцыйныя асобы. Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у сваім твітары назваў гэта «раскошай, прасякнутай крывёй» і «гульнёй з сімваламі агрэсіі».

Ад Расіі ж выказаўся дэпутат Дзярждумы Сяргей Калуноў, падзякаваўшы Louis Vuitton «за падтрымку Расіі» і прадказаўшы «пачатак прарасійскага бунту ў свеце моды».

Дом моды не стаў у адкрытую адказваць на скандал і крытыку сваёй рэкламы, абмежаваўшыся толькі адной інстасторыз з пазнакай на ўкраінскай мове «вучыце геаграфію» (зараз яна ўжо выдалена).

Пры гэтым знайшліся карыстальнікі, якія шчыра здзіўляліся з-за рэакцый абодвух бакоў на звычайныя колеры французскага сцяга. Некаторыя з іх таксама выказалі меркаванне, што Louis Vuitton спецыяльна пайшоў на разаграванне сітуацыі ў рэкламных мэтах, каб прыцягнуць больш увагі да сваёй новай калекцыі. 

Характэрна, што пост з гэтым відэаанонсам на афіцыйнай інстаграм-старонцы Louis Vuitton на дадзены момант набраў звыш 14 тысяч каментароў (суседнія публікацыі амаль не перавышаюць і тысячы).

Нагадаем, што Louis Vuitton быў адным з першых, хто пакінуў расійскі рынак у сувязі з ваенным уварваннем Расіі ва Украіну. Але франзузскі дом моды ўжо не ў першы раз трапляе ў падобныя скандалы. Напрыклад, яшчэ ў сакавіку 2022 года ён выпусціў калекцыю ювелірных вырабаў LVVolt, аб'яднаўшы дзве літары сваёй назвы L і V у адну, з-за чаго на некаторых ўпрыгожваннях была бачна вялікая літара Z.

Чытайце яшчэ:

Уладзімір Познер адчуў сорам за журналістаў, але наўрад ці за расійскіх

Ютуб выдаліў канал Вавана і Лексуса. Апошняя ахвяра расійскіх пранкераў — экс-кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі

У інтэрнэце апублікавалі відэа, як камандуючы расійскай групоўкай у Беларусі танцуе аголены. Інтрыга — для каго

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
30
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
9
1
тутэйшы/адказаць/
07.03.2023
А нічога, што гэта колеры французкага сцяга? L і V з’яўляюцца лагатыпамі кампаніі наогул, не ўбачыў там хоць нейкую падтрымку расеі.
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
07.03.2023
сцяг Вейшнорыі
1
Ёсік/адказаць/
07.03.2023
Трэба прыбраць з лацінскага алфавіта літары V, Z, O, чырвоны, белы ды сіні колеры забараніць. Людцы, не трэба так рэагаваць, там ідзе сваё жыцьцё, шмат каму на захадзе вайна ва Украіне, хваляванні ў Казахстане, падзеі ў Беларусі да аднаго месца. Яны жывуць для сябе, па што ім аб нечым далёкім клапаціцца. Нам таксама было на.раць,што ў Францыі адбывалася пад час жоўтых камізэляк.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930