Знайсці
06.03.2023 / 19:397РусŁacБел

Чаму варта быць асцярожным з сайтам «камісіі па вяртанні»

Улады запусцілі сайт «камісіі па вяртанні», дзе адзін націск кнопкі можа выдаць ID вашага тэлеграма.

Фота: komissia-dom.by

Пасля націскання кнопкі «Звярнуцца ў Камісію» вам прапануюць адкрыць тэлеграм-бот. Па націсканні вы запускаеце бот і выдаеце ID вашага акаўнта, заўважыла «Еўрарадыё».

Зрэшты, па такім прынцыпе працуюць практычна ўсе боты.

Не ясна, ці гэта спланаваная акцыя па зборы ID акаўнтаў беларусаў замежжа, але лепш не стартаваць бот, калі вы не пэўныя ў абароненасці вашага акаўнта. Сам бот проста дазваляе даслаць зварот у «камісію па вяртанні».

Кнопка. Фота: komissia-dom.by

Адметна таксама, што сайт быў «здадзены» роўна праз месяц пасля рэгістрацыі дамена — відаць, такі быў загад да тэхнічных супрацоўнікаў пракуратуры. А інфармацыю пра адказнага на сайт супрацоўніка пасля нашай публікацыі Генпракуратура вырашыла схаваць.

Удакладненне ад 22:00 06.03. Спачатку ў артыкуле было напісана, што пасля націскання на кнопку бот запускаецца аўтаматычна — апынулася, што гэта было звязана выключна з кліентам журналіста і яго версіяй, але ў нармальных умовах не спрацоўвае. Для запуска бота трэба адмыслова націснуць кнопку «Start».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Пракуратура паклікала беларусаў каяцца. Але праз спешку выдала адказнага за сайт супрацоўніка

Указ пра «камісію па вяртанні» склалі так, каб ён нічога не гарантаваў. Вось што гэта даказвае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
36
Ха-ха
13
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
17
11
Anatol Starkou/адказаць/
07.03.2023
Freddy, Які завумны бчб ITышнік.
Я вось часам заходжу з ВП'Н куды трэба, а яно нават сайт не адчыняе/.
А калі ізноў вярнуся на звычайнае ID, то ўсё ўпарадку - мой і іх компы сябры, і варожы сайт адчыняецца.


1
Freddy/адказаць/
07.03.2023
Anatol Starkou, таму што ты непiсьменный "ватнiк".
0
с Одессы/адказаць/
07.03.2023
 А что, нельзя этот сайт тупо "положить"? Ведь он рассчитан на обращения из-за рубежа и, по этому, админы с доступом ничего мудрить не будут.))) Странные Вы, белорусы, ноете и ноете, а постого эффективного хода не видите.)))))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930