Знайсці
06.03.2023 / 19:3213РусŁacБел

У Гродне пачалі выпускаць суп у выглядзе каўбасы

Гродзенскі мясакамбінат выпусціў каўбасу з незвычайнай якасцю: з яе можна за пяць хвілін прыгатаваць суп. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце прадпрыемства.

Фота ілюстрацыйнае

Навінку прадставілі ў пяці розных варыянтах: расольнік з мясам, суп з курыцай і рысам, агароднінны мікс, салянка і флячкі. Вага вырабу — 580 г.

У складзе прадуктаў — свініна, ялавічына і курыца. З адной такой палкі каўбасы можна зварыць 4 порцыі супу. Распрацоўшчыкі рэкамендуюць распакаваць навінку, змясціць яе ў каструлю і заліць вадой. Далей страва памешваецца і даводзіцца да кіпення.

Супы-каўбасы ўжо з'явіліся ў крамах, а іх цана — на ўзроўні банкі тушонкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
07.03.2023
Chaladziec
0
Алек. Ру/адказаць/
07.03.2023
І зноу́ усë па-расе. У беларускіх вытворцау́, па у́сім відаць, моцная алергія на родную мову.
07.03.2023
у іх на сайте - ru, en і ерогліфы (пэўна кітайская)
а беларускай няма
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера