Знайсці
08.03.2023 / 17:394РусŁacБел

Асудзілі былога кіраўніка візавага цэнтра Іспаніі ў Беларусі Руслана Лабанка. Справа, хутчэй за ўсё, палітычная

Стала вядома, што ўчора ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся працэс над Русланам Лабанком. Падрабязнасці справы невядомыя, але па адным з артыкулаў асудзілі дзясяткі беларускіх дысідэнтаў.

Інфармацыя пра Руслана Лабанка з'явілася на сайце з раскладамі, разгляд яго справы прызначылі на 6 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе. Сярод артыкулаў — «Дача хабару» і, што самае цікавае, «Здрада дзяржаве». Суд закрыты.

Лабанку 40 гадоў і раней ён быў буйным бізнэсоўцам з кубінска-беларускімі каранямі. Руслан з сям'ёй некалькі год пражыў у Андалусіі, самым гарачым рэгіёне Іспаніі.

У 2017 годзе ён адкрыў турыстычную кампанію Peace Tour, якая існавала ў Расіі і Беларусі, а таксама быў заснавальнікам візавага цэнтра Іспаніі ў Мінску. Турыстычны бізнэс у яго быў і ў самой Іспаніі. Яго прымалі на вельмі высокім узроўні, мяркуючы па старонках у сацсетках і паведамленнях у СМІ.

Руслан Лабанок на вечары іспанскай культуры ў мінскай філармоніі. Другі злева — Павел Латушка, тагачасны пасол у Іспаніі. Насупраць іх сядзіць Лідзія Ярмошына. 2017 год. Фота: philharmonic.by

На базе іспанскага візавага цэнтра існавала школа іспанскай мовы і рэалізоўвалася шмат беларуска-іспанскіх праектаў.

Невядома, у чым яго віна. Руслана Лабанка затрымалі 25 кастрычніка 2021 года, а ўсе ягоныя кампаніі раптоўна закрыліся ўвесну 2022 года. У красавіку 2022-га доступ у візавы цэнтр Іспаніі быў абмежаваны і людзі не маглі забраць свае дакументы. Такім чынам, у СІЗА ён правёў больш за паўтара года, і ўвесь гэты час пра яго нічога не было вядома.

Мяркуючы па ўсім, Руслану ўжо вынеслі прысуд. Па яго артыкулах гэта ад 10 да 15 гадоў турмы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
8
Абуральна
58
09.03.2023
Не ведаю, за што судзiлi. Але ведаю, што ý яго было шмат хiбаý у бiзнэсе. Хлопец меý шмат запазычаннасцей, наколькi ведаю не толькi ý Беларусi. 
0
Woodoo Cult /адказаць/
13.03.2023
Ахаха, в компании с бывшими. Председателем лукашистского цик и директором театра))) Я бы сгорел от стыда. Не жалко товарища.
10.10.2023
sdf, откуда сведения такие? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930