Знайсці
07.03.2023 / 16:211РусŁacБел

Міністэрства абароны скончыла першыя ў гэтым годзе зборы з вайсковаабавязанымі

Першыя запланаваныя на 2023 год зборы з вайсковаабавязанымі праходзілі ў перыяд з 6 лютага па 7 сакавіка. Усяго на іх прызвалі 500 чалавек, перадусім спецыялістаў па сувязі. Таксама было «мабілізавана» 27 адзінак тэхнікі.

«Сёння завяршаліся зборы для вайсковабавязаных, якія былі прызваныя з вайсковых камісарыятаў горада Мінска. Гэта прадстаўнікі розных сфер дзейнасці — банкаўскія супрацоўнікі, рабочыя заводаў, былі дырэктары прадпрыемстваў», — пракаментаваў тое, што адбываецца, вайсковы камісар Мінска Аляксей Калыванаў. Паводле яго, на зборы прызываліся як афіцэры запасу, так і прапаршчыкі, сяржанты і салдаты.

У той жа час раней з'яўлялася інфармацыя, у тым ліку і ад афіцыйных асоб накшталт вайсковага камісара Клецкага раёна, што гэтым разам на зборы прызываюцца ў тым ліку і людзі, якія не служылі ў войску ўвогуле.

У Беларусі планавыя вайсковыя зборы праводзяцца штогод, у народзе іх яшчэ называюць паходам «у партызаны». Падчас збораў мужчыны ўзнаўляюць веды па вайсковых спецыяльнасцях.

Часцей за ўсё на зборы трапляюць тыя, хто адслужыў тэрміновую службу ці скончыў вайсковыя кафедры. 

Раней начальнік упраўлення галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генштаба Аляксандр Шальпук казаў, што ў 2023-м на вайсковыя зборы плануецца прызваць 9 тысяч чалавек. 

Чытайце таксама:

Клецкі ваенкам: Бяром на зборы найперш тых, хто ніколі не служыў, бо кожны абавязаны хоць калі адчуць сябе салдатам

На зборы выклікаюць найперш тых, хто не служыў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Струк/адказаць/
07.03.2023
У першым шэрагу людзі яўна старэйшыя за 60 гадоў. А з вайсковага ўліку выкрэсьліваюць па дасягненьні 45-ці гадоў ад нараджэньня.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера