Знайсці
07.03.2023 / 18:5311РусŁacБел

ДзяржСМІ апублікавалі ВІДЭА, на якім бачна, як захопліваюць украінца, падазраванага ў дыверсіі ў Мачулішчах

Як сцвярджаецца, захоплены Мікалай Швец, арыенціроўкі на якога сілавікі распаўсюджвалі раней.

Сілавікі затрымлівалі нібыта вельмі небяспечнага злачынцу ў колькасці і абмундзіраванні, у якіх звычайна затрымліваюць за рэпосты ў тэлеграме ці па «народным» артыкуле.

На відэа мужчына нібыта чакаў, што за ім прыйдуць. А дзверы былі наогул адчыненыя.

У відэа, апублікаваным пазней, мужчына паўтарае ўсё тое, што раней было агучана Лукашэнкам.

Ён 1993 года нараджэння, грамадзянін Украіны. У Беларусь, кажа, трапіў па расійскім пашпарце. 

Адказваючы на пытанні за кадрам, хлопец кажа, што ён падарваў самалёт на аэрадроме Мачулішчы з дапамогай двух дронаў. 

«Я працаваў з СБУ», — кажа ён на відэа.

Раней яго сястра казала журналістам, што Швец быў дома ва Украіне ў дні дыверсіі.

Чытайце таксама:

Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся «правесці па ўсёй краіне жорсткую зачыстку»

Сястра «дыверсанта» з міліцэйскай арыенціроўкі: Ён быў дома ў гэтыя дні

Азараў пракаментаваў словы Лукашэнкі наконт украінскіх дыверсантаў і затрыманых

КДБ фактычна пацвердзіў, што да дыверсіі ў Мачулішчах меў дачыненне «Байпол»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
как дэ бэ/адказаць/
07.03.2023
каноплі цэлыя, адарвалі пару каліў сабе на расаду і пакуруць пасля селектарных сходак з цефцялем
0
мясцовы2/адказаць/
08.03.2023
Правдоруб,мне цікава, чаму НН публікуе артыкул аб тым, што чэл з арыенціроўкі быццам бы знаходзіцца ва Украіне, а потым гэтага ж персанажа знаходзяць у Беларусі. Нейкая нестыкоўка.
0
Терро/адказаць/
08.03.2023
Мне тут один начальник из лука милиции рассказал ,что задержали уже давно неких украинцев ,а сейчас решили пришить им это дело.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера