Знайсці
08.03.2023 / 17:015РусŁacБел

Навукоўцы расказалі, хто жыў у Еўропе падчас апошняга ледавіковага перыяду, раскрыўшы геномы 356 паляўнічых-збіральнікаў

Міжнародная даследчая група правяла найбуйнейшы на сённяшні дзень аналіз геному продкаў еўрапейцаў часу ледавіковага перыяду.

Рэканструкцыя выгляду прадстаўніка гравецкай культуры / Выява: Tom Björklund's Facebook

Больш за сто гадоў навукоўцы спрачаліся наконт таго, хто насяляў Цэнтральную Еўропу пасля апошняга ледавіковага перыяду. Міжнародная даследчая група з Цюбінгенскага ўніверсітэта пры ўдзеле навукоўцаў з Універсітэта Гётынгена праліла святло на генетычную гісторыю еўрапейскіх продкаў.

У той час як папярэднія гіпотэзы ў асноўным грунтаваліся на археалагічных знаходках, у новым даследаванні навукоўцы выкарыстоўвалі вялікі масіў даных геномаў еўрапейскіх паляўнічых-збіральнікаў. Даследаванне, апублікаванае ў Nature, раскрывае фактычныя працэсы засялення і ўзаемадзеяння грамадстваў еўрапейскіх паляўнічых і збіральнікаў, што жылі падчас ледавіковага і пасляледавіковага перыядаў.

Набор даных быў найвялікшым з калі-небудзь сабраных: былі прааналізаваныя геномы 356 дагістарычных асобін з розных археалагічных культур, у тым ліку новыя наборы геномных даных 116 асобін з 14 розных краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі. 

Gizmodo распавядае, што групы, якія насялялі Цэнтральную і Паўднёвую Еўропу да апошняга ледавіковага максімуму (самай халоднай часткі апошняга ледніковага перыяду), адносіліся да гравецкай культуры, якая існавала ў Еўропе ад 32000 да 24000 гадоў таму.

Гравецкая культура вядомая сваімі «фігуркамі Венеры» / Выява: MatthiasKabel / Wikimedia Commons

Згодна з даследаваннем, нашчадкі заходніх гравецкіх папуляцый (якія існавалі на тэрыторыі сучаснай Францыі, Іспаніі і Партугаліі) саступілі месца салютрэйскай і магдаленскай культурам, якія з адступленнем ледавікоў рушылі на паўночны ўсход у астатнюю Еўропу.

Як паведамляе выданне myScience, адным з важных вынікаў выявілася дзіўнае генетычнае падабенства паміж чалавечымі парэшткамі з паўднёва-заходняй Еўропы ўзростам каля 18000 гадоў і парэшткамі з Машыцкай пячоры на поўдні Польшчы. Навукоўцы кажуць, што гэта пацвярджае вынікі папярэдніх археалагічных даследаванняў — што менавіта прадстаўнікі магдаленскіх культур, вядомыя навукоўцам сваімі пячорнымі малюнкамі, каланізавалі Цэнтральную Еўропу з паўднёвага захаду пасля адступлення ледавікоў. Яны стварылі свае паселішчы ў нізкагорнай зоне паміж рэкамі Рэйн і Одэр, дзе жылі цягам 3500 гадоў.

Рэканструкцыя выгляду магдаленскай жанчыны / Выява: скрыншот з YouTube

Калі ў канцы ледавіковага перыяду, прыкладна 14000 гадоў таму, пацяпленне прывяло да змены папуляцыі, з’явіліся групы паляўнічых-збіральнікаў пасляледавіковага перыяду. Так, на месцы аднаго з пахаванняў на поўначы Германіі, узрост якога складае каля 8000 гадоў, парэшткі шэрагу асобін дазволілі апісаць тагачаснае насельніцтва па вонкавым выглядзе. Яны мелі цёмную скуру і блакітныя або зялёныя вочы, што адпавядае тыповаму выгляду карэннага насельніцтва Цэнтральнай Еўропы часоў мезаліту. 

Бізон з пячоры Альтаміра, намаляваны прадстаўнікамі магдаленскай культуры / Выява: Museo de Altamira y D. Rodríguez

У выніку даследавання ўпершыню былі выяўленыя доказы ўзаемадзеяння паміж асобамі са згаданага паўночна-германскага пахавання і супольнасцямі паляўнічых-збіральнікаў з Усходняй Еўропы. Усходнееўрапейская супольнасць тады адрознівалася знешнім выглядам: у іх была больш светлая скура і цёмныя вочы. У гэты час утварылася Балтыйскае мора — і гэта, верагодна, спрыяла павелічэнню кантактаў усход-захад.

Такім чынам, пасля амаль адсутнасці кантактаў (і практычна без генетычнага абмену) паміж групамі паляўнічых-збіральнікаў у Заходняй і Усходняй Еўропе на працягу тысячагоддзяў — узаемадзеянне аднавілася каля 8000 гадоў таму. Разам з гэтым адбыўся і зрух да аселага спосабу жыцця, заснаванага на сельскай гаспадарцы, што было вельмі далёкім ад спосабу жыцця паляўнічых і збіральнікаў ледавіковага перыяду.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Абу-Касим/адказаць/
09.03.2023
Потом пришли белые люди - разогнали загорелых и создали цивилизацию
09.03.2023
А як даведаліся навукоўцы што яны былі цемнаскурыя і з блакітнымі вачыма?.
23.12.2023
Угу, "Набор данных был самым обширным из когда-либо собранных: были проанализированы геномы 356 доисторических особей из различных археологических культур, в том числе новые наборы геномных данных 116 особей из 14 разных стран Европы и Центральной Азии."

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера