Знайсці
07.03.2023 / 22:2110РусŁacБел

Данілаў: Паводзіны Лукашэнкі пачынаюць здзіўляць. Мы гатовыя да любога развіцця сітуацыі

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў у эфіры нацыянальнага тэлемарафона выказаўся адносна дыверсіі супраць расійскага самалёта А-50 у Беларусі. Паводле чыноўніка, гэты самалёт цяпер у няспраўным стане, а паколькі Расія пад санкцыямі, то не факт, што яго змогуць адрамантаваць. У тым ліку і з гэтым ён звязвае і неадэкватную рэакцыю Лукашэнкі.

Аляксей Данілаў. Фота Віталя Носача

«У «Мачулішчах» адбылася «рэч» з самалётам РФ, які наводзіў на нашы гарады ракеты. Дзякуючы гэтаму самалёту, яны атакавалі цывільнае насельніцтва.

Паводле нашай інфармацыі, беларускія партызаны даволі моцна пашкодзілі гэты самалёт», — сказаў Данілаў.

Паводле сакратара НРБА, самалёт на сёння ў няспраўным стане, «хоць яны і кажуць, што хутка адрамантуюць».

«Але з улікам таго, што Расія пад санкцыямі, мы думаем, што ў іх гэта не атрымаецца.

Гэта выклікала такую неадэкватную рэакцыю ў Лукашэнкі. Яго паводзіны пачынаюць здзіўляць. Як будуць разгортвацца падзеі, будзем глядзець. Мы гатовыя да любога развіцця сітуацыі», — дадаў сакратар РНБА.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Трольвальд/адказаць/
08.03.2023
Не хвалюйцеся беларусы, гэта не азначае што яны звернуць свой погляд на іншага лепш замаскіраванага агента, а дакладней агентшу масквы
1
Anatol Starkou/адказаць/
08.03.2023
Калі праз 30 год паводзіны Лукашэнкі "пачынаюць зьдзіўляць", то яшчэ праз 30 год, можа, пачнуць і злаваць. Шлях да адэкватнасьці свой у кожнага ўкраінскага палітыка
0
Agasfer/адказаць/
09.03.2023
Ну что ребята? Дождались. Ваша " Риал Политик" в очередной раз обо@лась. Мы не будем признавать ваших законно избранных, а будем мутить с самозванцем. Замутили по полной. Вот что значит договариваться с сатаной. Беларусофобу Подоляку  пламенный привет от красной зелени.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера