Знайсці
08.03.2023 / 11:247РусŁacБел

«Дзе ахова?» Кадыраў адрэагаваў на крадзеж яго каня ў Чэхіі

Жарабца па мянушцы Зазу, які належыць кіраўніку Чачні Рамзану Кадыраву, скралі са стайні ў Чэхіі 4 сакавіка. Конь каштуе 19 тысяч даляраў, паліцыя расследуе здарэнне.

Фота: тэлеграм-канал Кадырава

«Ён што, утрымліваўся на нейкай глухой ферме, каб яго вось так лёгка змаглі забраць? — адрэагаваў Рамзан Кадыраў у сваім тэлеграм-канале на здарэнне. —

Дзе ахова? Дзе доблесная паліцыя з дэмакратычна эфектыўнымі і прасунутымі метадамі вышуку? У нас у рэспубліцы машыну можна адчыненай на ноч пакінуць, а тут санкцыйнага каня з загона хтосьці адводзіць, а ахоўнікі парадку даведваюцца пра гэта толькі праз некалькі дзён».

Ён таксама дадаў, што Зазу каштуе не 19 тысяч даляраў, а 10 млн.

«Наогул, не веру я ў выпадковасці. Канакрады нейкія ўнікальныя: дурныя, каб красці санкцыйнага каня, і хітрыя, каб іх не знайшла паліцыя», — напісаў Кадыраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
62
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Тік-Ток воен Дыраў/адказаць/
08.03.2023
Тэрыторыі Паўночнага Каўказа нават расейскія страхавыя кампаніі не ўключаюць у пакрыццё па полісах, напрыклад, пры грузаперавозках. Гэта тэрыторыі па-за законам. Аб якой бяспецы вярзе гэты здрайца Ічкерыі? За каня рады, не будзе вазіць на сабе гэтага "акадэміка".
1
Улад/адказаць/
08.03.2023
А чаму конь ў Чэхі, у гэтым НАТО, а не ў РФ, на якім небудзь плем-заводзе ў Арле (напрыклад)? 
0
Конік /адказаць/
08.03.2023
Power , Праўда. «Дужа набожны» Рамзан жыве ў «маральна вышэйшай» Расейскай Фэдэрацыі, але ягоны конь жыве на «дэкадэнцкім Захадзе». Якая крывадушнасьць!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930