Знайсці
08.03.2023 / 12:00РусŁacБел

Шайгу наведаў фронт у перайманне Прыгожына — брытанская разведка

У новай зводцы Міністэрства абароны Вялікабрытаніі аналізуе відэа за 4 сакавіка, якое зроблена, як сцвярджаецца, падчас візіту міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу ў зону баявых дзеянняў ва Украіне.

Фота: АР

Разведка лічыць, што гэта, магчыма, стала адказам на кадры, дзе заснавальнік ПВК «Вагнер» наведвае сваіх байцоў на перадавой. Яўген Прыгожын знаходзіцца ў канфлікце з Мінабароны, і, верагодна, Шайгу хваравіта ставіцца да параўнанняў з ім.

Адзіным высокапастаўленым камандзірам расійскіх войскаў ва Украіне, паказаным на відэа разам з Шайгу, быў генерал-палкоўнік Рустам Мурадаў. Характэрна, што Мурадаў адказвае за вуглядарскі сектар Данецкай вобласці, дзе за апошнія тры месяцы правалілася некалькі спробаў наступу.

Да нядаўняга часу расійскае камандаванне ўскладала вялікія надзеі на прарыў пад Вуглядарам. Цяпер перад ім стаіць дылема: распачаць яшчэ адну спробу наступу ў гэтым раёне або кінуць усе сілы на жорсткія баі на поўнач ад Бахмута і Крамянной.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031