Знайсці
08.03.2023 / 18:54РусŁacБел

Еўрасаюз да канца сакавіка падрыхтуе больш за 11 тысяч украінскіх вайскоўцаў

На прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы міністраў абароны краін ЕС у Стакгольме вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешніх справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль паведаміў, што вайсковая місія Еўрасаюза да канца сакавіка завершыць падрыхтоўку больш за 11 тысяч украінскіх вайскоўцаў.

Жазэп Барэль. Скрыншот відэа

«Наша місія падрыхтуе больш за 11 тысяч чалавек да канца сакавіка і 30 тысяч — да канца года», — сказаў Барэль.

Украінскія вайскоўцы вучацца абыходзіцца з заходняй сучаснай зброяй і тэхнікай, якія перадаюцца Украіне краінамі НАТА для адпору расійскай агрэсіі.

Акрамя таго, Барэль анансаваў вылучэнне мільярда еўра з Еўрапейскага фонду міру для фінансавання паставак боепрыпасаў Украіне. Яшчэ 1 млрд еўра будзе выдзелены для сумесных закупак боепрыпасаў калібру 155 мм.

Сёння паслы ЕС фармальна зацвердзілі павелічэнне фінансавання Еўрапейскага фонду міру на 2 млрд еўра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера